Вы тут

Лідар БРСМ возьме ўдзел у дабрачыннай акцыі “У школу з Добрым Сэрцам”


30 жніўня эстафету “Тыдня Дабра” дабрачыннай акцыі БРСМ “У школу з Добрым Сэрцам” прымае Магілёў.


Напярэдадні новага навучальнага года ў валанцёрскай акцыі традыцыйна бярэ ўдзел першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Дзмітрый Варанюк. У гэты раз на сваёй малой радзіме сумесна з валанцёрамі руху “Добрае Сэрца" Магілёўскай гарадской арганізацыі БРСМ ён павіншуе юных землякоў з надыходзячым Днём ведаў.

Наборы з неабходнымі прыладамі да навучальнага года будуць уручаны школьнікам са шматдзетнай сям'і Шурпіных -- Сяргею, Дзіму і Наташы, вучням 5, 7 і 9 класа СШ № 40, якую, дарэчы, у свой час скончыў лідар БРСМ.

Не застанецца без увагі і самы маленькі член сям'і -- двухмесячны Ягорка. Для яго падарункам стане адзенне з элементамі нацыянальнага арнаменту.

У цэнтры клопату ў гэты дзень будуць і выхаванцы Магілёўскага гарадскога сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Для іх падрыхтаваны не толькі падарункі да школы, але і забаўляльная праграма і работа творчай мастацкай майстэрні. Правесці размінку перад школай і вырашыць некалькі задач адначасова -- паразважаць, абдумаць стратэгію, пралічыць хады дапамогуць настольныя гульні, у якія хлопцы і дзяўчаты пагуляюць разам з валанцёрамі.

Нагадаем, мерапрыемствы рэспубліканскай дабрачыннай акцыі БРСМ “У школу з Добрым Сэрцам” працягнуцца ў Беларусі па 10 верасня. Яе задача -- аказаць адрасную сацыяльную падтрымку сем'ям, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю і перажываюць цяжкасці, а таксама дзiцячым iнтэрнатным установам пры падрыхтоўцы дзяцей-школьнікаў да новага навучальнага года.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».