Вы тут

Створаны аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні ў Мінску Сусветнай шахматнай алімпіяды


Арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні ў Мінску Сусветнай шахматнай алімпіяды 2022 года створаны распараджэннем прэм'ер-міністра Сяргея Румаса.


Аргкамітэту даручана да 1 снежня 2019 года распрацаваць і зацвердзіць план падрыхтоўкі да правядзення Сусветнай шахматнай алімпіяды. Узначаліць гэтую работу намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, паведамляе БЕЛТА.

Пры неабходнасці аргкамітэт упаўнаважаны прыцягваць ва ўстаноўленым парадку да работы кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых арганізацый, падпарадкаваных ураду, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама і іншых арганізацый.

Нагадаем, Беларусь атрымала права правесці Сусветную шахматную алімпіяду 2022 года ў кастрычніку 2018 года на Генеральнай асамблеі Міжнароднай шахматнай федэрацыі ў Батумі. У барацьбе за права правядзення буйной міжнароднай спартыўнай падзеі Беларусь апярэдзіла Рэспубліку Карэя і Туніс. Наступная Сусветная шахматная алімпіяда адбудзецца ў 2020 годзе ў расійскім Ханты-Мансійску.

Дар'я Лабажэвіч

Загаловак у газеце: Бліжэй да падзеі

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.