Вы тут

Факсімільнае выданне Берасцейскай Бібліі перададуць Брэсту


Самая вялікая ў гісторыі айчыннага друку, самая дарагая і, на думку некаторых даследчыкаў, самая загадкавая. Знакамітую Берасцейскую Біблію, якая была надрукавана на сродкі Мікалая Радзівіла Чорнага ў 1563 годзе, спецыялісты характарызуюць добрым дзясяткам эпітэтаў «самая» і «першая». На жаль, сёння ў нашай краіне захоўваецца толькі пяць асобнікаў унікальнай кнігі (два ў дзяржаўных установах, тры — у прыватных калекцыях), і ніводны з іх не поўны.


Аднак сёлета да 1000-годдзя Брэста Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з кампаніяй «Белнафтастрах» зрабіла землякам шыкоўны і ва ўсіх сэнсах каштоўны падарунак — факсімільнае выданне Берасцейскай Бібліі. Аб'ём яе складае амаль паўтары тысячы старонак, упрыгожаных шматлікімі гравюрамі, вага дасягае 15 кілаграмаў. Пераплёт і вокладку выдання, ад металічных засцежак да стужкі-закладкі лясэ, рабілі цалкам уручную па старажытных тэхналогіях. Факсіміле, як адзначае намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, каардынатар і навуковы кіраўнік выдання Алесь СУША, перадае ўсе ўласцівасці арыгіналу — асаблівую паперу, характар друку, рукапісныя каментарыі і нават пазнейшыя бібліятэчныя штампы. Асновай для факсіміле, дарэчы, стаў асобнік, які захоўваецца ў Таруньскай бібліятэцы — некалі ён належаў сям'і вядомага культурнага дзеяча ВКЛ Багуслава Радзівіла.

10 асобнікаў узноўленай Бібліі будуць перададзеныя ў падарунак Брэсту падчас урачыстасцяў з нагоды 1000-гадовага юбілею. Таксама плануецца прадставіць факсімільнае выданне шырокай публіцы ў Мінску і іншых гарадах, у тым ліку за межамі нашай краіны.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.