Вы тут

«БелАЗ» адзелі ў камуфляж Wоrld оf Tаnks


Сёння холдынг БелАЗ сумесна з кампаніяй Wаrgаmіng «замаскіраваў» 90-тонны самазвал з дапамогай камуфляжу з папулярных «танчыкаў» ў стылі прызначанага на 15 верасня свята «Wаrgаmіng Fеst: Дзень танкіста».


«Ідэя такога праекта з’явілася ў нас дзякуючы супрацоўнікам завода, многія з якіх — вялікія прыхільнікі „танкаў“. Для таго каб рэалізаваць задуму, павіншаваць гульню з мінулым днём нараджэння і надыходзячым святам „Wаrgаmіng Fеst: Дзень танкіста“, мы звярнуліся да распрацоўшчыкаў Wоrld оf Tаnks. У кампаніі падтрымалі ініцыятыву і дапамаглі з яе ўвасабленнем», — адзначыў намеснік генеральнага дырэктара па інфармацыйнай і ідэалагічнай рабоце Станіслаў Якубовіч.

«Мы любім маштабныя і крэатыўныя праекты, таму з радасцю згадзіліся зрабіць танкавы камуфляж для самазвала БелАЗ. Дызайнеры Wаrgаmіng распрацавалі ўнікальны макет дызайну, а прафесійныя мастакі з TАKTАK сrеw дапамаглі з увасабленнем гэтай ідэі. У афарбоўцы машыны прымалі ўдзел супрацоўнікі БелАЗ — гульцы Wоrld оf Tаnks. Вельмі прыемна, што сярод нашых гульцоў так шмат творчых і ініцыятыўных людзей. Мы хочам падзякаваць кіраўніцтву завода і супрацоўнікам, якія прыдумалі «адзець» самазвал БелАЗ у камуфляж Wоrld оf Tаnks, і запрасіць усіх завадчан на «Wаrgаmіng Fеst: Дзень танкіста», — сказаў рэгіянальны паблішынг-дырэктар Wоrld оf Tаnks Юрый Куравы.

На афарбоўку грузавіка было выкарыстана 160 балонаў фарбы, 11 рулонаў малярнай стужкі, каля 100 квадратных метраў укрывачнай плёнкі, 30 пагонных метраў паперы. На ўсю работу пайшло прыблізна 80 гадзін. Машына, на якую быў нанесены танкавы камуфляж, — БелАЗ-75585, кар’ерны самазвал грузападымальнасцю 90 тон. У вышыню ён дасягае 5,34 метра, у шырыню — 6,4, яго вага без грузу складае 74 тоны, што прыблізна роўна двум з паловай танкам Т-34-85, папулярным сярод гульцоў Wоrld оf Tаnks. Пасля прэзентацыі самазвал адправіцца ў расійскае прадстаўніцтва БелАЗ для далейшага продажу, так што гісторыя гэтага ўнікальнага самазвала толькі пачынаецца.

Камуфляж, нанесены на самазвал, быў спецыяльна распрацаваны для БелАЗ і «Wаrgаmіng Fеst: Дзень танкіста» — найбуйнейшага ў Еўропе фестывалю інтэрактыўных забаў. Рознакаляровыя стрэлкі, якія ляглі ў аснову дызайну, сёлета з’яўляюцца галоўным элементам афармлення свята. Аналагічныя стрэлкі выкарыстоўваюцца ў якасці ўмоўных адзнак на вайсковых штабных картах. У той жа час яркія колеры зробяць самазвал прыкметным ва ўмовах кар’ера, у якім давядзецца працаваць.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.