Вы тут

Прэзідэнт: Карэкціроўка заканадаўства — толькі пры неабходнасці


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладамі першага віцэ-прэм’ера Аляксандра Турчына і віцэ-прэм’ера Уладзіміра Дворніка.


Карэкціроўка заканадаўства — толькі пры неабходнасці

Перад тым, як пачаць абмеркаванне шэрагу пытанняў, кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу прадстаўнікоў ураду на неабходнасць больш дасканалай падрыхўтоўкі заканадаўчых актаў, якія выносяцца на узровень Прэзідэнта. 

— Хачу, каб вы ведалі: трэба пазбягаць вельмі частых зваротаў да ўказаў Прэзідэнта з мэтай змены або карэкціроўкі заканадаўства,— сказаў ён. — Прытым праз адносна кароткі прамежак часу. Канешене, я разумею, што жыццё на месцы не стаіць: усё бяжыць, усё змяняецца, але калі мы ўчора, вобразна кажучы, прынялі нарматыўна-прававы акт, закон, падзаконныя акты, дэкрэт, указ, а праз год-два пачынаем карэктаваць, гэта кажа пра тое, што на экспертным узроўні і на ўзроўні падрыхтоўкі гэтых дакументаў работа арганізавана слаба. 

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што трэба прымаць такія нарматыўна-прававыя акты, якія б працавалі хаця б пяцігодку. «Бо любыя змены, асабліва ў эканамічнай сферы, цягнуць за сабой пэўную трывогу прадпрымальнікаў і тых, хто гэтым займаецца. Гэта трэба мець на ўвазе, і звяртацца па карэкціроўку тых або іншых нарматыўна-прававых актаў толькі тады, калі гэта абсалютна неабходна і непазбежна, паколькі інакш тармозяцца тыя або іншыя грамадска-палітычныя і эканамічныя працэсы», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Дапамога «слабым» сельгаспрадпрыемствам

Адно з пытанняў, якое разгладалася кіраўніком дзяржавы, як раз датычылася карэкціроўкі заканадаўства аб дзяржаўнай аграрнай палітыцы. 
У чэрвені гэтага года Савет Міністраў прыняў Пастанову «Аб замацаванні сельскагаспадарчых арганізацый», дзе вызначаны пералік прадмпрыемстваў з няўстойлівым фінансавым становішчам, за якімі замацаваныя кіраўнікі дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду. З мэтай павышэння эфектыўнасці вытворча-эканамічнай дзейнасці указаных неплацёжаздольных арганізацый прадугледжваецца рэалізацыя комплекса мер, якія ўключаюць аказанне магчымай падтрымкі, у тым ліку спонсарскай дапамогі, з боку замацаваных арганізацый. 

Намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Дворнік прадставіў Прэзідэнту праект Указа, якім прапануецца спрасціць аказанне спонсарскай дапамогі сельгасарганізацыям. 

Яшчэ адна прапанова — улічваць у арганізацый-інвестараў у складзе пазарэалізацыйных выдаткаў затраты на развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці.

— Што гэта за спонсарская дапамога і ці трэба нам прымаць адпаведны нарматыўна-прававы акт на ўзроўні Прэзідэнта, — спытаў віцэ-прэм’ера Аляксандр Лукашэнка. — Мне здавалася, што тое, што датычыцца спонсарскай дапамогі, у нас урэгулявана, механізм існуе. Навошта спатрэбіліся дадатковыя указы? Увогуле, што гэта за спонсарская дапамога ў плане інвестыцый у сельскую гаспадарку, і чаму мы не можам абысціся тым нарматыўна-прававым полем, якое ў нас сёння створана?

Пасля гутаркі з Прэзідэнтам Уладзімір Дворнік патлумачыў журналістам: «Дагэтуль сумы сродкаў, якія накіроўваюць нашы прамысловыя прадпрыемствы ў замацаваныя за імі сельгасарганізацыі, кладуцца на асноўны від дзейнасці, што павялічвае сабекошт прадукцыі і пагаршае яе канкурэнтаздольнасць. Сёння мы прапанавалі новыя ўмовы: вынесці гэту дапамогу ў пазарэалізацыйныя вынікі, што дазволіць інвестарам не павялічваць сабекошт і не губляць канкурэнтаздольнасць. Гэтая новая магчымасць прамысловых прадпрыемстваў укладання сродкаў у сельскую гаспадарку была ўхвалена кіраўніком дзяржавы». 

Віцэ-прэм’ер дадаў, што з 1400 сельгаспрадпрыемстваў у краіне, у спонсарскай дапамозе маюць патрэбу 49. «Гэта тыя гаспадаркі, якія маюць цяжкае фінансавае становішча, — сказаў ён. — Як бачыце, іх няшмат». 

Задача — найхутчэйшае завяршэнне палявых работ 

Безумоўна, пры сустрэчы з віцэ-прэм’ерам, які адказвае за сельскую гаспадарку, перш за ўсё размова зайшла пра тое, што зараз у найбольшай ступені хвалюе Прэзідэнта — уборачная і сяўба. 

— Кіраўніком дзяржавы была пастаўлена задача найхутчэшага завяршэння ўборачнай кампаніі, — расказаў журналістам Уладзмір Дворнік. — Сёння 97 працэнтаў палёў прыбраныя, намалочана больш за 6 мільёнаў тон зерня. Гэта да ўзроўню мінулага года больш на 25 працэнтаў. 

Віцэ-прэм’ер дадаў, што Прэзідэнтам пастаўлена задачай як мага хутчэй завяршыць усе палявыя работы. «Галоўнае сёння — сяўба. Тое, што мы сёлета закладзем для атрыманя ўраджаю ў наступным годзе»,— сказаў ён. 

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

У апошнія гады тэма раўнапраўя паміж мужчынамі і жанчынамі перажывае новую хвалю росквіту.

Культура

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Гісторыя аднаго выступлення.