Вы тут

Неабыякавыя грамадзяне на асабістым прыкладзе паказваюць, як зрабіць наваколле чыстым


Нягледзячы на тое, што для нашай краіны лета-2019 наўрад ці можна назваць «гарачым сезонам», нават невялікія цёплыя перыяды многія беларусы выкарыстоўваюць для паходаў на прыроду. Пры гэтым значная частка такіх візітаў, на жаль, заканчваецца з'яўленнем міні-звалак, якія турысты пакідаюць пасля сябе. Каб гэтага не адбывалася, паважаныя чытачы, не забывайце падчас свайго чарговага пікніка ці паходу захапіць з сабой смеццевыя пакеты і ачысціць месца адпачынку, нават калі смецце не ваша.


Грамадскі эколаг Дзмітрый Магілеўскі вучыць іншых не толькі сплаўляцца на байдарках, але і берагчы прыроду.

Так, напрыклад, зрабіў і грамадскі эколаг Мінска Дзмітрый МАГІЛЕЎСКІ — разам з сябрамі ён прыбраў участак берага ракі Свіслач пры праходжанні маршруту Мінск — Дукора.

«У нашай краіне велізарная колькасць рэк, і мы па меры магчымасці з сябрамі на выхадных адпраўляемся ў сплаў на байдарках. На жаль, пасля наведвання турыстамі вадаёмаў берагі застаюцца з горамі смецця. Таму, калі мы спыняемся, імкнёмся прыбраць і не даваць магчымасці развівацца несанкцыянаваным прыбярэжным звалкам, — расказаў Дзмітрый.

Часопіс «Родная прырода» і Мінпрыроды  запрашаюць неабыякавых людзей, якія дапамагаюць краіне вызваліцца ад смецця, дасылаць фота сваіх экалагічных акцый «да» і «пасля» з невялікім аповедам пра сябе, а таксама пра месца, дату і акалічнасці прыборкі на электронны адрас часопіса рrуrоdа@zvіаzdа.bу ці ў нашы групы УКантакце і Fасеbооk. Найлепшыя з іх будуць апублікаваныя на старонках «Роднай прыроды».

Вераніка КОЛАСАВА

Загаловак у газеце: Парадак на зямлі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

У апошнія гады тэма раўнапраўя паміж мужчынамі і жанчынамі перажывае новую хвалю росквіту.

Культура

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Гісторыя аднаго выступлення.