Вы тут

У НАН абмяркуюць супрацоўніцтва з расійскімі партнёрамі ў Антарктыцы


28 - 29 жніўня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца пашыранае рабочае пасяджэнне Міжведамаснай камісіі Рэспублікі Беларусь па пытаннях Антарктыкі. У мерапрыемстве прыме ўдзел дэлегацыя Расгідрамета і Расійскай антарктычнай экспедыцыі Федэральнай дзяржаўнай установы “Інстытут Арктыкі і Антарктыкі” (г. Санкт-Пецярбург).


Дэлегацыя прыбывае ў Мінск па запрашэнні кіраўніцтва НАН Беларусі. Мэта візіту – абмеркаваннне выканання ў 2018-2019 гадах Плана мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў Пагаднення аб супрацоўніцтве ў Антарктыцы паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі. Таксама будуць абмеркаваны планы навуковага і лагістычнага супрацоўніцтва на 2019-2020 гады, у тым ліку ў рамках правядзення 12-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі і 65-й Расійскай антарктычнай экспедыцыі.

З 2013 года стратэгічнае супрацоўніцтва НАН Беларусі з расійскім бокам ажыццяўляецца ў рамках “Пагаднення аб супрацоўніцтве ў Антарктыцы” паміж беларускім і расійскім урадам. Паспяхова дзейнічае двухбаковая рабочая група па рэалізацыі палажэнняў міжурадавага Пагаднення, два разы на год праводзяцца двухбаковыя сустрэчы. У рамках міжурадавага Пагаднення паміж профільнымі арганізацыямі дзвюх краін штогод складаюцца дагаворы аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве і транспартна-лагістычным забеспячэнні работ у Антарктыцы.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Культура

На якія раскопкі чакаюць валанцёраў?

На якія раскопкі чакаюць валанцёраў?

Увесь лiпень працуе археалагiчны летнiк «Наўры-2020».

Грамадства

Як i калi прыняць спадчыну, атрымаць яе i захаваць?

Як i калi прыняць спадчыну, атрымаць яе i захаваць?

Карэспандэнту «Звязды» дапамагалi разбiрацца спецыялiсты.

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.