Вы тут

Беларускія студэнты прымуць удзел у ІІ Летняй школе па правах бежанцаў


Яна пройдзе з 26 па 30 жніўня ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Рау. Мерапрыемства арганізуецца з мэтай прыцягнення будучых спецыяліста у вобласці права да абароны правоў бежанцаў і асоб без грамадзянства, а таксама падрыхтоўкі маладых спецыялістаў для работы ў сферы абароны правоў чалавека і рашэння гуманітарных пытанняў.


Навучанне пройдуць студэнты факультэта міжнародных адносін і юрыдычнага факультэта БДУ, будучыя юрысты з Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С.Пушкіна, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы, Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.Куляшова, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта і Міжнароднага ўніверсітэта "МІТСО”.

Для слухачоў з лекцыямі выступяць супрацоўнікі БДУ, ААН, Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) і ПРААН.

У рамках школы таксама адбудзецца гульнявы судовы працэс. Удзельнікі падзеляцца на каманды і будуць працаваць над справамі па прапанаваных тэмах ў ролі суддзяў, спецыялістаў міграцыйнай службы і адвакатаў. Студэнтам трэба будзе абараніць і публічна прааналізаваць сваю пазіцыю. Журы ацэніць змест выступлення, сілу і паўнату аргументацыі і ўменне адказваць на пытанні.

Рабочыя мовы школы - руская і англійская.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.