Вы тут

Каралева Вялікабрытаніі паскардзілася на тое, што верталёт Трампа сапсаваў ёй газон


Каралева Вялікабрытаніі Лізавета II паскардзілася прэм'ер-міністру Аўстраліі Скоту Морысану, што верталёты прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і яго суправаджэння сапсавалі газон ля Букінгемскага палаца падчас чэрвеньскага візіту амерыканскага лідэра, перадае ТАСС. 


З такім сцвярджэннем выступіла ў нядзелю газета The Sunday Times са спасылкай на крыніцы ў адміністрацыі аўстралійскага кіраўніка ўрада.

Па іх дадзеных, у першы дзень візіту Трампа верталёт, у якім знаходзіліся кіраўнік дзяржавы і яго жонка Мелані, сеў насупраць палаца, а побач з ім размясціўся верталёт суправаджальных асоб. Пасля гэтага прэзідэнт наведаў рэзідэнцыю пасла ЗША ў Вялікабрытаніі і вярнуўся назад на верталёце, які зноў пасадзілі на газон каля палаца.

"Падыдзіце і паглядзіце на мой лужок. Ён сапсаваны", - днём пазней, па звестках крыніц агенцтва, сказала каралева Морысана, які ў чэрвені таксама знаходзіўся з візітам у Вялікабрытаніі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».