Вы тут

Андрэйчанка: У адносінах з Грузіяй важна задзейнічаць усе сферы


Пра гэта казаў на сустрэчы з кіраўніком грузінскага ўрада старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка.


«Наша прынцыповая пазіцыя — шукаць магчымасці для нарошчвання супрацоўніцтва па ўсіх кірунках, якія выгадныя і беларускаму боку, і грузінскаму. Важную ролю ў гэтым адыгрываюць парламентарыі, — сказаў Уладзімір Андрэйчанка. — У нас створаны групы дружбы. Трэба сказаць, што яны працуюць нефармальна. Падрыхтавана дарожная карта развіцця супрацоўніцтва паміж парламентарыямі. Яна цяпер знаходзіцца на разглядзе ў грузінскага боку. Думаю, што парламентарыям трэба больш грунтоўна працаваць і ў складзе міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, таму што асноўныя пытанні вырашаюцца менавіта там».

Паводле слоў спікера ніжняй палаты беларускага парламента, ёсць усе перадумовы для нарошчвання двухбаковага тавараабароту. «Нам трэба далей ісці па шляху стварэння сумесных прадпрыемстваў па перапрацоўцы вашай прадукцыі, агародніны, садавіны на тэрыторыі Беларусі», — адзначыў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Уладзімір Андрэйчанка акцэнтаваў асаблівую ўвагу на развіцці турызму паміж Беларуссю і Грузіяй. Па звестках статыстыкі, калі ў 2010 годзе прыкладна пяць тысяч беларусаў наведала Грузію, то ў 2018-м — ужо 65 тысяч. «Думаю, што турыстычны кірунак трэба развіваць не толькі ў Грузію, але каб і ў Беларусь прыязджалі. І гэта не толькі пазнавальны, але і медыцынскі турызм. У нас добра развіта медыцына. Каля 120 студэнтаў з Грузіі навучаюцца ў нашых медыцынскіх установах. Мы гатовыя прыняць больш, у тым ліку ва ўстановы сельскагаспадарчага, эканамічнага профілю. Нашы вышэйшыя навучальныя ўстановы даюць добрую адукацыю і каціруюцца на сусветным узроўні», — падкрэсліў ён.

«У нас дынаміка вельмі пазітыўная, — пагадзіўся Мамука Бахтадзэ. — Беларусь для Грузіі з'яўляецца важным і надзейным партнёрам. З задавальненнем хачу адзначыць, што беларуская прадукцыя карыстаецца вялікай папулярнасцю ў нашага насельніцтва. У іншых сектарах эканомікі таксама ідзе добрая кааперацыя. Для нас важны ваш вопыт развіцця новых тэхналогій, інавацый».

Кажучы аб актывізацыі супрацоўніцтва ў галіне турызму, Мамука Бахтадзэ адзначыў, што, калі «ёсць моцныя, надзейныя адносіны паміж народамі, заўсёды можна выбудаваць любыя мадэлі эканамічнага супрацоўніцтва».

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.