Вы тут

У нашых парашутыстаў - серабро


Надоечы завяршыўся 10-ы Кубак свету і 8-ы чэмпіянат Еўропы па парашутным спорце. Праходзіў ён у Румыніі і сабраў больш за 350 спартсменаў, якія прадстаўлялі 40 краін.


У ім прымала ўдзел і наша няштатная спартыўна-парашутная каманда ВПС і войскаў ППА Узброеных Сіл «Беларускія ястрабы». У практыкаванні «Чацвёрка-ратацыя» яны занялі другое месца, саступіўшы толькі расіянам і разам з тым істотна апярэдзіўшы каманду ЗША.

За 30 секундаў каманда з чатырох чалавек павінна пакінуць самалёт і заняць патрэбную пазіцыю ў паветры. Пасля пачынаецца выкананне практыкавання на час. Парашутысты выстройваюцца «лесвічкай» адзін над адным, і на працягу 90 секундаў верхні парашутыст перабіраецца ўніз. Тым самым атрымліваецца ратацыя.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Загаловак у газеце: Серабро парашутыстаў

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.