Вы тут

На Дні беларускага пісьменства ў Слоніме будзе працаваць маладзёжная пляцоўка


Яна пачне функцыянаваць 1 верасня на вуліцы Крайняга з самай раніцы, з 10 гадзін, і будзе сустракаць наведвальнікаў да 20 гадзін.


Пасля рэгістрацыі каманд для ўдзелу ў конкурснай праграме адбудзецца сустрэча з дыджэем Farsh і вядомай прома-групай WaitМotion. Затым студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі Гродзенскай вобласці запросяць гасцей Дня пісьменства на тэматычную праграму, якую адкрые тэматычны канцэрт “Дарогамі Перамогі”.

На імправізаваным ваенным прывале разгорне работу агітбрыгада “Слава Перамогі ў сэрцах пакаленняў”, побач адкрыецца экспазіцыя фотавыставы “Беларусь памятае”.

Саюзная моладзь прапануе ўсім стварыць фотаквілт “75 мірных гадоў” - карціну з вялікіх пазлаў з малюнкамі ваеннага і сучаснага Гродна.

Акрамя таго, на маладзёжнай пляцоўцы запланавана работа графічнай, паэтычнай і інтэлектуальных майстэрняў, пройдуць акцыі “Чытаем разам”, “Слонім - здаровы горад”, “Разам з вышыванкай”, “Мае карані”.

Кожны ахвотны зможа ўзяць удзел у мастацкіх майстар-класах. Самых маленькіх чакае тэатральная пастаноўка казкі “Чортаў скарб”.

  • Дарэчы, на Дні беларускага пісьменства будуць працаваць 40 валанцёраў руху “Добрае Сэрца". Гэта актывісты БРСМ Слонімскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа і Жыровіцкага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як будзе праходзіць перапіс насельніцтва

Як будзе праходзіць перапіс насельніцтва

Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна МЯДЗВЕДЗЕВА адзначае, што іх ведамства разлічвае перапісаць максімальную колькасць грамадзян з дапамогай укаранёных інавацый.

Грамадства

Адзіныя дзяўчаты-паркуршчыцы ў Беларусі распавядаюць пра свой спорт

Адзіныя дзяўчаты-паркуршчыцы ў Беларусі распавядаюць пра свой спорт

Гэты кірунак спорту ўвайшоў у жыццё былых студэнтак дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры выпадкова.