Вы тут

Падлеткі з дапамогай мабільных тэлефонаў выкрадалі грашовыя сродкі


Праваахоўнікі сталіцы затрымалі падлеткаў, якія з дапамогай мабільных тэлефонаў выкрадалі грашовыя сродкі. Як прызналіся маладыя людзі, яны думалі, што ўсачыць за перамяшчэннем грошай немагчыма, таму і прыдумалі незаконны план.


Жыхар сталіцы 17 гадоў і яго 16-гадовая сяброўка падчас канікулаў вырашылі трохі падзарабіць. Для гэтага яны прыдумалі выкрадаць сім-карты аднаго з сотавых аператараў і ствараць на іх мікра-крэдыты ў памеры 100 рублёў.

Маладыя людзі падыходзілі да прахожых і прасілі даць ім тэлефон, каб нібыта пазваніць камусьці з блізкіх. Ствараючы ілюзію размовы, малады чалавек непрыкметна даставаў сім-карту, а сотавы вяртаў грамадзяніну. Пасля гэтага ў справу ўступала яго 16-гадовая сяброўка. Яна стварала мікра-крэдыты на сім-карце, а атрыманыя грошы перавадзіла іншаму таварышу. Па такой схеме кампанія працавала каля месяца. Ад дзеянняў зламыснікаў пацярпела не менш за чатыры чалавекі. Прычынены ўрон склаў 400 рублёў.

Супрацоўнікі міліцыі заклікаюць грамадзян быць пільнымі і выконваць меры па забеспячэнні захаванасці сваёй маёмасці. Нярэдка фактарам, які спрыяе здзяйсненню большасці злачынстваў, з'яўляецца залішняя даверлівасць.

Канстанцін ЛЮТКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Былі занадта даверлівыя...

Выбар рэдакцыі

Спорт

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла свае гульні.

Грамадства

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

З мінулага тыдня экспрэс-тэсціраванне на COVІD-19 даступнае ў многіх паліклініках краіны, у тым ліку і ў невялікіх гарадках і пасёлках гарадскога тыпу.

Палітыка

Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку выбаркамам і паклапаціцца аб забеспячэнні бяспекі іх працы

Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку выбаркамам і паклапаціцца аб забеспячэнні бяспекі іх працы

Пра гэта ён заявіў сёння на рабочай сустрэчы з Наталляй Качанавай і Віктарам Шэйманам.