Вы тут

Легендарную сталічную гарадскую лазню № 1 учора пачалі руйнаваць


Легендарную сталічную гарадскую лазню № 1, якая тры гады таму закрылася на рамонт і мелася сёлета адчыніць адноўленыя дзверы, учора пачалі руйнаваць. Такой капітальнай рэканструкцыяй, якая прадугледжвае знішчэнне фасада ажно да падмурка, яна сустракае 65 гадоў свайго існавання.


За гэтыя гады будынак капрамонту не бачыў, мо таму і трываласць фундамента з перакрыццямі дайшлі да стану, які не вытрымаў бы нагрузкі, якая стварылася б падчас планаванага дагэтуль рамонту. Будынак прызналі аварыйным і пастанавілі правесці рэканструкцыю.

— Сцены вонкавага перыметра знясуць цалкам разам з другім паверхам. Дэмантуюць перакрыцці першага і другога паверхаў. Застануцца лесвічныя пралёты і ўнутраныя лесвіцы. Магчыма, нешта часткова застанецца ад першага паверха, — расказаў Віктар РАБУШКА, намеснік дырэктара УП «Гарадскія лазні». — Новая лазня будзе двухпавярховая, а замест гарышча, дзе раней змяшчаліся бакі з вадой і іншае абсталяванне, часткова з'явіцца трэці паверх, які стане тэхнічным.

Сцены лазні пачалі зносіць праз пару дзён, як будынак агарадзілі па перыметры. Ніякіх дэталяў са збудавання не здымалі. УКБ Савецкага раёна выступае заказчыкам аб'екта і плануе, што пасля руйнавання сцен будаўнічае смецце будзе адсартаванае. З яго выберуць метал, батарэі ды іншае, што можна ўтылізаваць як другасную сыравіну. Астатнія рэшткі паедуць на сметнік.

Ірына СІДАРОК

Фота аўтара

Загаловак у газеце: Рэканструкцыя, падобная да знішчэння

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.