Вы тут

Найбольшая колькасць зваротаў у органы апекі датычыцца сямейных спрэчак паміж былымі сужэнцамі


«Вас трэба пакараць, не месца вам у дзяржаўных органах! Гэта з-за вас, дзяўчынак саплівых, якія нічога не ведаюць пра сямейныя адносіны, у якіх няма сваіх дзяцей, суд няправільнае рашэнне прыняў і мяне ніхто не паслухаў. Вы ж з маёй былой жонкай згаварыліся»... Так крычаў Анатоль, махаў кулакамі і стукаў па стале, патрабуючы другое заключэнне, якое, на яго думку, стане асновай для адмены рашэння суда, які пастанавіў, што чатырохгадовая Палінка павінна жыць з маці. Такія пагрозы і папрокі для спецыялістаў па апецы (папячыцельстве), якіх, дарэчы, усяго 12 чалавек на дзевяць раёнаў сталіцы, не навіна і не рэдкасць. Найбольшая колькасць зваротаў у органы апекі і камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама датычыцца менавіта сямейных спрэчак паміж былымі сужэнцамі аб вызначэнні парадку зносін і месца жыхарства дзяцей...


Не­за­да­во­ле­ныя баць­кі, як пра­ві­ла, скар­дзяц­ца, што спе­цы­я­ліс­ты ор­га­наў апе­кі пе­рад­алі ў суд ня­пра­віль­нае за­клю­чэн­не, та­му вый­шла не так, як яны жа­да­лі. Або па­тра­бу­юць, каб су­до­вую па­ста­но­ву вы­кон­ва­ла не служ­ба ор­га­наў пры­му­со­ва­га вя­дзен­ня, а спе­цы­я­ліс­ты апе­кі.

— Функ­цыі па апе­цы і па­пя­чы­цель­стве ў да­чы­нен­ні да не­паў­на­лет­ніх ус­кла­дзе­ны на ўпраў­лен­ні па аду­ка­цыі. І ва ўсіх ра­ё­нах ста­лі­цы са­праў­ды пра­цуе мо­ладзь. Ня­гле­дзя­чы на тое, што іх ма­ла, яны спраў­ля­юц­ца. Тым больш што гэ­та аду­ка­ва­ныя, кам­пе­тэнт­ныя спе­цы­я­ліс­ты, якія му­сяць кант­ра­ля­ваць свае па­во­дзі­ны, па­коль­кі яны дзярж­слу­жа­чыя. Пры гэ­тым яны вы­му­ша­ны вы­слу­хоў­ваць усе прэ­тэн­зіі гра­ма­дзян, — ка­мен­туе Зі­на­і­да ВА­РАБ'­Ё­ВА, за­гад­чык сек­та­ра са­цы­яль­на-пе­да­га­гіч­най ра­бо­ты і ахо­вы дзя­цін­ства ка­мі­тэ­та па аду­ка­цыі Мін­гар­вы­кан­ка­ма. — Усе сі­ту­а­цыі, спрэч­кі, кан­флік­ты пры аба­ро­не ін­та­рэ­саў дзя­цей раз­гля­да­юц­ца з пры­цяг­нен­нем са­цы­яль­на-пе­да­га­гіч­ных і псі­ха­ла­гіч­ных служ­баў, уста­ноў аду­ка­цыі, спе­цы­я­ліс­таў ра­ён­ных са­цы­яль­на-пе­да­га­гіч­ных цэнт­раў (СПЦ) і цэнт­раў ка­рэк­цый­на-раз­ві­валь­на­га на­ву­чан­ня і рэ­абі­лі­та­цыі. Ад­нак праб­ле­ма ў тым, што, як па­каз­вае прак­ты­ка на­ша­га ўдзе­лу ў су­до­вых па­ся­джэн­нях па ся­мей­ных спрэч­ках, час­та сва­бо­ды і ін­та­рэ­сы дзя­цей па­ру­ша­юц­ца іх улас­ны­мі баць­ка­мі, якія зло­ўжы­ва­юць сва­і­мі пра­ва­мі на ма­лых.

Са­праў­ды, ча­сам да­хо­дзіць на­ват да та­го, што адзін з баць­коў вы­кра­дае дзі­ця ў дру­го­га — з якім ма­ло­му пры­зна­ча­на жыць па су­дзе — і ўтой­вае яго ад сва­я­коў, ха­ва­ец­ца, мя­няе мес­ца жы­хар­ства. Та­кі­мі не­пра­ва­мер­ны­мі па­во­дзі­на­мі вы­кра­даль­нік па­ру­шае пра­вы доб­ра­сум­лен­на­га баць­кі, та­му што ад­сут­ні­чае эфек­тыў­ны ме­ха­нізм аба­ро­ны за­кон­на­га прад­стаў­ні­ка дзі­ця­ці.

— Ад­мі­ніст­ра­цый­ная пра­цэ­ду­ра, якая пра­ду­гледж­ва­ла б уста­наў­лен­не ор­га­нам апе­кі і па­пя­чы­цель­ства па­рад­ку ўдзе­лу ў вы­ха­ван­ні дзі­ця­ці та­го з баць­коў, які жы­ве асоб­на ад ма­ло­га, у за­ка­на­даў­стве кра­і­ны ад­сут­ні­чае. Па­ла­жэн­нем аб ор­га­нах апе­кі і па­пя­чы­цель­ства на ор­га­ны ўпраў­лен­ня аду­ка­цы­яй аба­вя­зак вы­зна­чаць па­ра­дак удзе­лу ў вы­ха­ван­ні дзя­цей асоб­на пра­жы­ва­ючых ад іх баць­коў так­са­ма не ўскла­дзе­ны. Усе спрэч­кі, што да­ты­чац­ца гэ­та­га пы­тан­ня, вы­ра­ша­юц­ца су­да­мі, а ор­ган апе­кі і па­пя­чы­цель­ства пры раз­гля­дзе та­кіх пы­тан­няў пры­цяг­ва­ец­ца да ўдзе­лу ў спра­ве згод­на з ар­ты­ку­лам 86 Ко­дэк­са аб шлю­бе і сям'і, — сцвяр­джае спе­цы­я­ліст. — Пры гэ­тым су­до­вы раз­бор пры­зна­ча­ец­ца пас­ля атры­ман­ня ад ор­га­наў апе­кі і па­пя­чы­цель­ства за­клю­чэн­ня па сут­нас­ці раз­гля­да­е­май спрэч­кі ра­зам з да­ку­мен­та­мі, дзе ад­люст­ра­ва­ны вы­яў­ле­ныя аб­сле­да­ван­нем фак­тыч­ныя аб­ста­ві­ны спра­вы. Ад­нак за­клю­чэн­не — гэ­та толь­кі адзін з до­ка­заў, якія ацэнь­ва­юц­ца су­дом на­роў­ні з ін­шы­мі. Яно не мае для су­да за­га­дзя ўста­ноў­ле­най сі­лы. Суд мо­жа не па­га­дзіц­ца з вы­ва­да­мі за­клю­чэн­ня і вы­нес­ці ін­шае ра­шэн­не, якое ён аба­вя­за­ны ма­ты­ва­ваць. Ка­лі ж аб­сле­да­ван­не бы­ло не­да­стат­ко­ва кам­пе­тэнт­нае або ква­лі­фі­ка­ва­нае, а вы­ва­ды су­пя­рэ­чаць аб­ста­ві­нам спра­вы, або ка­лі не­аб­ход­на пра­ве­рыць аб'­ек­тыў­насць па­зі­цыі асо­бы, якая пра­во­дзі­ла аб­сле­да­ван­не, суд мае пра­ва пры­зна­чыць паў­тор­нае аб­сле­да­ван­не.

З ін­ша­га бо­ку, цяж­касць вы­ка­нан­ня ра­шэн­ня су­да па спра­вах, звя­за­ных з вы­зна­чэн­нем мес­ца жы­хар­ства дзі­ця­ці і ўста­наў­лен­нем па­рад­ку ажыц­цяў­лен­ня баць­коў­скіх пра­воў, спры­яе без­ад­каз­ным і бес­па­ка­ра­ным па­во­дзі­нам та­го з баць­коў, хто не вы­кон­вае су­до­вае ра­шэн­не. Пры гэ­тым чым больш ма­лое не ба­чыц­ца з ад­ным з баць­коў, тым больш на яго ўплы­вае той, хто жы­ве з ім. Спрэч­кі па вы­ха­ван­ні дзя­цей пра­цяг­лыя. І звы­чай­на іх вый­грае той, хто менш ду­мае пра дзі­ця, для ка­го не важ­на, як іх дач­ка ці сын у да­лей­шым па­бу­ду­юць уза­е­ма­ад­но­сі­ны ва ўлас­ных сем'­ях, хто не зва­жае на тое, што ма­лыя вы­хоў­ва­юц­ца ў не­пры­яз­нас­ці, а то і ў не­пры­ман­ні ўлас­най ма­ці ці баць­кі, мяр­куе Зі­на­і­да Ва­раб'­ё­ва.

З кож­ным го­дам гэ­тая праб­ле­ма, на жаль, толь­кі аб­васт­ра­ец­ца, што, у сваю чар­гу, су­пя­рэ­чыць ін­та­рэ­сам дзі­ця­ці, якое ў вы­ні­ку раз­лу­кі баць­коў зна­хо­дзіц­ца ў стрэ­се. Пры гэ­тым за­ка­на­даў­ствам уста­ноў­ле­ны ме­жы ажыц­цяў­лен­ня баць­коў­скіх пра­воў, пры па­ру­шэн­ні якіх па­він­ны ўклю­чац­ца ме­ха­ніз­мы аба­ро­ны і ма­ло­га, і па­цяр­пе­ла­га з баць­коў з пры­цяг­нен­нем ві­на­ва­та­га бо­ку да ад­каз­нас­ці. Ад­нак па­ка­ран­не за не­вы­ка­нан­не ра­шэн­ня су­да ў вы­гля­дзе штра­фу — гэ­та не­сур'­ёз­на. Яно толь­кі пад­крэс­лі­вае, што за­ко­нам пра­ду­гле­джа­ны яў­на не­да­стат­ко­выя ме­ры ўздзе­ян­ня на та­го з баць­коў, хто пе­ра­шка­джае вы­хоў­ваць дзі­ця і кла­па­ціц­ца пра яго дру­го­му, ка­лі той жы­ве асоб­на ад ма­ло­га, сцвяр­джае прад­стаў­ні­ца Мін­гар­вы­кан­ка­ма.

— Ня­даў­на ў нас уз­нік­ла сі­ту­а­цыя, ка­лі пры­му­со­вае вы­ка­нан­не ра­шэн­ня, звя­за­на­га з ада­бран­нем дзі­ця­ці і пе­ра­да­чай яго ін­шай асо­бе, за­па­тра­ба­ва­ла змя­шчэн­ня пад­лет­ка ў пры­ту­лак СПЦ, дзе з ім зай­ма­юц­ца ква­лі­фі­ка­ва­ныя спе­цы­я­ліс­ты ў га­лі­не дзі­ця­чай псі­ха­ло­гіі. Ад­нак вы­пад­кі та­ко­га ўлад­ка­ван­ня дзя­цей, уцяг­ну­тых у ся­мей­ны кан­флікт, адзін­ка­выя, — га­во­рыць спе­цы­я­ліст. — Ду­маю, што ка­лі б дзе­ці зна­хо­дзі­лі­ся ў ад­ным з пры­тул­каў, па­куль іх баць­кі на­ма­га­юц­ца вы­ра­шыць свае праб­ле­мы, да­рос­лыя змаг­лі б пе­ра­асэн­са­ваць сі­ту­а­цыю і зра­біць неш­та для яе ўрэ­гу­ля­ван­ня перш за ўсё ў ін­та­рэ­сах сва­іх ма­лых. Лі­чу, што ў сі­ту­а­цы­ях ся­мей­ных кан­флік­таў, ка­лі ба­кі не мо­гуць да­мо­віц­ца, трэ­ба аба­вяз­ко­ва, па за­яве ад­на­го з баць­коў, змя­шчаць дзя­цей у пры­ту­лак СПЦ за гро­шы, якія па­він­ны вы­плач­ваць за іх утры­ман­не ва ўста­но­ве і баць­ка, і ма­ці.

Іры­на СІ­ДА­РОК

Загаловак у газеце: Пакуль маці і бацька дзеляць дзіця, малому лепш пабыць у прытулку...за грошы бацькоў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».