Вы тут

Неабыякавыя да стану сваіх і суседскіх двароў людзі могуць набыць грамадскія паўнамоцтвы 


Неабыякавыя да стану сваіх і суседскіх двароў людзі ў верасні — кастрычніку могуць набыць грамадскія паўнамоцтвы — наўпрост кантактаваць з камунальнымі службамі Заводскага раёна сталіцы і ўказваць ім на вулічныя праблемы: адчыненыя дзверы, зламаную лаўку, перавернутую сметніцу, пахіснуты слуп, няскошаную траву...


У сталіцы ўжо паспяхова працуюць такія арганізацыі, як КОТГСы — калегіяльныя органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, якія функцыянуюць на добраахвотных пачатках. Некалькі гадоў таму асвоілі практыку выбараў старшых па пад'ездах. Цяпер на чарзе — сталічныя двары.

— У нас ужо ёсць кандыдаты на абранне старшымі па дварах. Гэта ініцыятыўныя жыхары, неабыякавыя да лёсу двара. Яны будуць нам падказваць, а мы — выконваць іх звароты, — тлумачыць новаўвядзенне Міхаіл ВАРЫКАШ, дырэктар жыллёва-камунальнай гаспадаркі Заводскага раёна Мінска. — Такім чынам мы выходзім на адкрыты дыялог з грамадзянамі і разлічваем, што праз гэта вялікая колькасць зваротаў, якая існуе цяпер, зменшыцца. Мы сумесна будзем наводзіць парадак, і тады жыць у нашым раёне стане лепш.

Абірацца старшыя будуць на агульных сходах грамадзян самімі жыхарамі і прадстаўнікамі камунальных службаў, бо ўсе яны ведаюць ініцыятыўных суседзяў і здольныя прапанаваць найлепшыя кандыдатуры на пост «галавы двара».

— Людзі, якія тут жывуць, штодня ідуць на работу, заўважаюць усё і адразу нам паведамяць аб праблеме. Камунальныя службы і ствараліся для насельніцтва, каб мы чулі іх і выконвалі запыты. І мы зусім не супраць, калі нам будуць хутка паведамляць аб праблеме. Магчыма, мы дзесьці самі нешта не дагледзелі, не заўважылі, — разважае дырэктар. — Галоўнае — вырашыць пытанне і патлумачыць людзям, што сёння мы не можам адрамантаваць гэтую лаўку, а вось праз два тыдні ці месяц — калі ласка. Аднак абяцанне такое трэба выконваць, тады будзе разуменне.

Звароты грамадзян будуць адпрацоўвацца камунальнікамі сумесна са службай «115», каб не пакінуць без увагі ніводную просьбу. Абраць старшых па двары плануюць за верасень — кастрычнік, а атрымаць першыя вынікі ад іх работы — ужо да канца гэтага года. Аднак рэальна пабачыць, ці прыносіць карысць дзейнасць актыўных жыхароў і ці варта распаўсюджваць вопыт Заводскага раёна на ўсю сталіцу, можна будзе не раней чым праз паўгода.

Ірына СІДАРОК

Фота аўтара

Загаловак у газеце: Старшы ў двары

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».