Вы тут

Нацыянальны мастацкі музей запрашае дзяцей і бацькоў на адмысловыя пазашкольныя заняткі


Напярэдадні Дня ведаў Нацыянальны мастацкі музей запрашае дзяцей і бацькоў на свае, адмысловыя пазашкольныя заняткі. 31 жніўня з 12 гадзін да 17 гадзін тут пройдзе адкрыты ўрок для ўсіх аматараў мастацтва, незалежна ад узросту.


Незвычайныя музейныя персанажы Мальберцік і Палітрачка правядуць для дзяцей урачыстую лінейку. А яшчэ запросяць правесці разам адзін вучэбны дзень. У «раскладзе заняткаў» — не толькі культурна-адукацыйныя праграма (нясумныя ўрокі матэматыкі, літаратуры, гісторыі, чыстапісання, геаграфіі, хіміі, астраноміі, музыкі, працы і, канешне, выяўленчага мастацтва), але і вялікі перапынак з кінапраглядам, настольныя гульні, квэсты для дзяцей і дарослых. «Для кожнага з нашых вучняў падрыхтаваныя падарункі і сюрпрызы, таму, калі вы сумняваецеся, як правесці апошні дзень лета, зазірніце ў музей!» — запрашае куратар праекта, навуковы супрацоўнік аддзела навукова-асветніцкай работы Нацыянальнага мастацкага музея Алёна Машчонак.

Кошт квіткоў на «Адкрыты ўрок» для дзяцей ад трох гадоў — пяць рублёў, для дарослых — восем рублёў.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: На ўрокі — у музей

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.