Вы тут

Завяршылася экаэкспедыцыя на Беларускай АЭС


Больш за 30 тысяч кубічных метраў паветра прапампавалі спецыялісты, замяраючы «нулявы фон» на тэрыторыі, што прылягае да пляцоўкі будаўніцтва станцыі. На штатным пункце назіранняў на метэаралагічнай станцыі Маркуны размешчаны дзве паветрафільтравальныя ўстаноўкі для адбору проб радыеактыўных аэразоляў і газападобнага радыеактыўнага ёду. Адабраны пробы для выяўлення ў паветры радыеактыўнага вугляроду і трытыю, а таксама пробы паветра, вады, глебы, донных адкладанняў і расліннасці для лабараторных даследаванняў. Работы праводзіліся з 15 да 20 жніўня і былі цалкам выкананы.

Палявая гама-спектральная здымка праведзена больш чым у 200 пунктах па перыметры пляцоўкі АЭС і лініі рэк Паўпе і Вілія. Вымерана дно і вада ў кантрольным створы — вусці Паўпе, пунктах водазабору і вадаскіду Віліі. Вымярэнні дапоўнены пешаходнай і аўтамабільнай гама-здымкамі, што пашырыла плошчу даследавання.

Найбольш эфектыўным выкарыстаннем атрыманых замераў «нулявога фону» можа стаць правядзенне сістэматычных назіранняў за радыеэкалагічнай сітуацыяй у гэтым раёне. Паўторныя вымярэнні мэтазгодна правесці праз год пасля фізічнага запуску атамнай электрастанцыі з прыцягненнем прадстаўнікоў грамадскасці, упэўнены спецыялісты. А практычны вопыт і вынікі праведзенага грамадскага перадэксплуатацыйнага даследавання можна распаўсюдзіць на іншыя ядзерныя і радыяцыйна небяспечныя аб'екты розных краін.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».