Вы тут

Да 2023 года мабільныя плацяжы і ў Беларусі стануць пераважаць над дэсктопам


Цяпер ужо нікога не здзіўляе той факт, што карыстальнікі часцей сталі плаціць мабільным тэлефонам, чым выкарыстоўваць стацыянарны камп'ютар. Пачынаючы з 2016 года такі трэнд стаў прасоўвацца найбольш актыўна. З таго моманту прырост на карысць «мабілы» склаў амаль два разы.


Прэс-сакратар кампаніі электронных плацяжоў Assіst Belarus Марына НАВАГРОДСКАЯ падзялілася цікавым штогадовым статыстычным аналізам інтэрнэт-плацяжоў у нашай краіне. Высветлілася, што сусветны трэнд аплатай смартфонам прыйшоў да нас тры гады таму і сёння ўжо складае больш за 45 %. Найбольшы скачок на карысць мабільных плацяжоў быў у 2017—2018 гадах. Пры гэтым да канца 2018 года доля карыстальнікаў у сусветным маштабе, якія аддаюць перавагу мабільным тэлефонам перад дэсктопам пры пакупках у інтэрнэце, дасягнула 58 %.

Анлайн-пакупкі ўсё яшчэ выклікаюць у спажыўцоў насцярожанасць, і ўсё ж скептыцызм зніжаецца. Трэнд на мабільныя плацяжы працягне расці. Эксперты чакаюць, што ўжо праз пару гадоў анлайн-пакупкі ў мабайле будуць складаць 90 % сярод карыстальнікаў смартфонаў, а ў Беларусі гэты паказчык дасягне 60 %. Чакаецца, што сусветны рынак такіх пакупак у найбліжэйшыя сем гадоў штогод стане прырастаць на 33 % у год і да 2025-га дасягне аб'ёмаў у 457 млрд долараў.

«Скачок аплат з дапамогай мабільных плацяжоў адбыўся ў першую чаргу з-за развіцця тэхналогій. Смартфон для карыстальніка стаў больш зручным сродкам для выхаду ў інтэрнэт. Інтэрнэт-трафік стаў нашмат лепшы, у першую чаргу хутчэйшы. У сувязі з гэтым сайты сталі хутка перабудоўвацца, і таму сёння практычна кожны з іх мае адаптыўны дызайн. Інтэрнэт-гандляры ў дадатак прапануюць карыстальнікам мабільныя праграмы сваіх віртуальных крамаў. Прагрэс не стаіць на месцы, а развіццё трэнду на мабільныя плацяжы будзе працягвацца, і ўжо да 2023 года плацяжы з дапамогай тэлефона будуць значна пераважаць над камп'ютарам», — адзначыў дырэктар Assіst Belarus Вячаслаў СЕНІН.

Сёння мабільныя плацяжы выкарыстоўваюць пераважна жыхары гарадоў, таму ў сельскай мясцовасці эксперты бачаць вялікі патэнцыял для росту. Галоўным жа фактарам, які прыцягвае спажыўцоў у цэлым да інтэрнэт-пакупак і плацяжоў, з'яўляецца магчымасць купіць без чэргаў, зрабіць папярэдні заказ, праверыць наяўнасць тавару і атрымліваць персанальныя бонусы. У той жа час прадаўцы ўсё гэта могуць даць пакупнікам, таму што продажы ў інтэрнэце прыносяць значную эканомію на арэндзе і іншых аперацыйных выдатках, звязаных з продажамі афлайн.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Смартфон становіцца сучасным кашальком

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Валанцёры супраць каранавіруса: адзін дзень з жыцця мінскага хаба ByCovid19

Валанцёры супраць каранавіруса: адзін дзень з жыцця мінскага хаба ByCovid19

Запушчаная кампанія па дапамозе медыкам ByCovid19 перарасла ў буйны «антыкаранавірусны» рух.

Культура

Кіназнаўца Мiкалай Iзволаў: На маёй памяцi адкрыццё такога маштабу здарылася ўпершыню

Кіназнаўца Мiкалай Iзволаў: На маёй памяцi адкрыццё такога маштабу здарылася ўпершыню

Гэта была сенсацыя: у 2018 годзе быў паказаны страчаны фiльм Дзiгi Вертава.

Грамадства

Спрыяльнае навакольнае асяроддзе ствараецца там, дзе над гэтым працуюць на месцах — у гарадскіх мікрараёнах ці на вясковых падворках і вуліцах

Спрыяльнае навакольнае асяроддзе ствараецца там, дзе над гэтым працуюць на месцах — у гарадскіх мікрараёнах ці на вясковых падворках і вуліцах

Маленькі прынц у аднайменнай казцы кожны дзень пачынаў з таго, што прыводзіў у парадак сваю планету. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Чым бы дзіця ні цешылася, абы не плакала. Пажадана, каб нікога да слёз не даводзіла. Але ж бывае па-іншаму.