Вы тут

Пад Разанню пачынаецца сумеснае беларуска-расійска-егіпецкае вучэнне дэсантнікаў


Учора пад Разанню адбылася цырымонія ўзняцця дзяржаўных сцягоў краін - удзельніц сумеснага беларуска-расійска-егіпецкага тактычнага вучэння «Абаронцы дружбы - 2019». Ад Беларусі ў вучэнні прымаюць удзел вайскоўцы асобнага гвардзейскага дэсантна-штурмавога батальёна 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады, паведамляе міністэрства абароны.


Чыгуначны эшалон з нашымі дэсантнікамі прыбыў на расійскую зямлю напярэдадні. Здзейсніўшы марш са станцыі разгрузкі ў раён засяроджвання, беларускія вайскоўцы правялі мерапрыемствы па абслугоўванні тэхнікі і прывядзенні зброі да нармальнага бою.

У вучэнні «Абаронцы дружбы - 2019» прымуць удзел больш за тысячу вайскоўцаў з Расіі, Егіпта і Беларусі. У манеўрах будзе задзейнічана звыш 100 адзінак ўзбраення і ваеннай тэхнікі. Актыўная фаза вучэння пройдзе ў перыяд з 26 па 28 жніўня.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?