Вы тут

Трамп адклаў сустрэчу з прэм'ерам Даніі з-за яе адмовы абмяркоўваць продаж Грэнландыі


Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп адклаў запланаваную сустрэчу з прэм'ер-міністрам Даніі Мэтэ Фрэдэрыксен з-за яе адмовы абмяркоўваць продаж Злучаным Штатам Грэнландыі. Адпаведнае паведамленне амерыканскі лідар размясціў у Twitter, ппаведамляе ТАСС.


"Данія - гэта асаблівая краіна з незвычайнымі людзьмі, але зыходзячы з выказванняў прэм'ер-міністра Мэтэ Фрэдэрыксен пра тое, што яна не зацікаўлена ў абмеркаванні пытання аб куплі Грэнландыі, я адкладаю нашу сустрэчу, якая, як было запланавана, павінна была адбыцца праз два тыдні, на іншы час", - паведаміў Трамп.

"Прэм'ер-міністр змагла зэканоміць нямала сродкаў і намаганняў як для Злучаных Штатаў, так і для Даніі, праявіўшы такую ​​просталінейнасць. Я дзякую ёй за гэта і з нецярпеннем чакаю перагляду графіка [сустрэчы] у будучыні!" - дадаў Трамп.

Улады Грэнландыі і Даніі заявілі, што аўтаномія зацікаўлена ў супрацоўніцтве з ЗША, але не прадаецца. Фрэдэрыксен катэгарычна адпрэчыла магчымасць продажу Грэнландыі, якая з'яўляецца тэрыторыяй у складзе Каралеўства Данія і мае правы шырокай аўтаноміі.

Раней амерыканскі лідар пацвердзіў, што Злучаныя Штаты маглі б быць зацікаўлены ў набыцці Грэнландыі. Як заўважыў Трамп, "па сваёй сутнасці гэта буйная здзелка па набыцці нерухомасці".

Планавалася, што амерыканскі лідар наведае Данію 2-3 верасня. У нядзелю ён паведаміў, што неўзабаве, верагодна, наведае каралеўства. "Зусім не з гэтай прычыны, - падкрэсліў ён, кажучы пра магчымую куплю Грэнландыі. - Але мы гэта разглядаем".

Выбар рэдакцыі

Культура

Дзяніс Раманюк: Я раблю этнаграфію «дваццаць пятым» кадрам

Дзяніс Раманюк: Я раблю этнаграфію «дваццаць пятым» кадрам

Пышныя альбомы, выдадзеныя Дзянісам Раманюком, з задавальненнем трымаюць у хатніх бібліятэках як беларусы, бо адчуваюць гонар за краіну, так і замежнікі, бо невядомую культуру даследуюць праз высакакласны кніжны твор.

Спорт

Барэц Максім Нягода: Пасля кожнага медаля трэба пачынаць з нуля

Барэц Максім Нягода: Пасля кожнага медаля трэба пачынаць з нуля

Барысаўчанін са шматдзетнай сям'і стаў чэмпіёнам кантынента.

Грамадства

«Прэферэнцыі, якія атрымалі вайскоўцы, абумоўлены выказанымі імі думкамі»

«Прэферэнцыі, якія атрымалі вайскоўцы, абумоўлены выказанымі імі думкамі»

«Армія — школа мужнасці, грамадзянскасці і патрыятызму». Паводле сацыялагічнага апытання, з гэтым сцвярджэннем згодны 86 п

Культура

Хто спявае па-беларуску?

Хто спявае па-беларуску?

Адмысловы плэйліст “Звязды” да Дня роднай мовы.