Вы тут

Прэм'ер-міністр Італіі абвясціў аб адстаўцы


Джузэпэ Контэ сёння праінфармуе прэзідэнта Італіі пра свой намер падаць у адстаўку. Пра гэта ён заявіў падчас выступу ў сенаце, паведамляе РБК


Фота AFP

Італьянскія сенатары 20 жніўня сабраліся на пазачарговае пасяджэнне, каб абмеркаваць урадавы крызіс і праслухаць даклад прэм'ер-міністра Джузэпэ Контэ аб працы ўрада.

Італьянскія СМІ прагназавалі, што ён аб'явіць аб адстаўцы. Так і здарылася. У пачатку свайго выступу ён раскрытыкаваў віцэ-прэм'ера і лідэра партыі «Ліга» Матэа Сальвіні, які справакаваў урадавы крызіс. Потым заявіў, што яго ўрад за 14 месяцаў працы паспеў зрабіць нямала, а ў канцы прамовы паведаміў пра намер праінфармаваць прэзідэнта Італіі Серджа Матарэлу аб сваёй адстаўцы.

Італьянскія парламентарыі былі вымушаныя перапыніць адпачынак 13 жніўня дзеля экстраннага пасяджэння, прысвечанага крызісу. Сенат не падтрымаў ідэю Сальвіні правесці галасаванне аб аб'яўленні недаверу Джузэпэ Контэ. Тады ж было вырашана, што Контэ выступіць перад дэпутатамі 20 жніўня.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.