Вы тут

Мустай Карым: пісьменнік на ўсе часіны


Выдавецтва «Мастацкая літаратура» пры садзейнічанні Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі выдала кнігу народнага пісьменніка Башкартастана Мустая Карыма «Доўгае-доўгае дзяцінства».


Мустай Карым, чыё стагоддзе неўзабаве будуць адзначаць у Расіі, — лаўрэат Ленінскай прэміі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, Герой Сацыялістычнай Працы, пісьменнік-франтавік. Па выніках конкурсу «Вялікія імёны Расіі» міжнародны аэрапорт Уфы атрымаў яго імя.

У кнігу, сабраную ў Мінску, увайшла аповесць «Доўгае-доўгае дзяцінства» (менавіта за гэты твор башкірскі пісьменнік быў адзначаны Ленінскай прэміяй), а таксама нарысы, інтэрв'ю, якія паказваюць повязь класіка адной з нацыянальных літаратур Расіі з Беларуссю, іншымі куточкамі постсавецкай прасторы. Сваімі развагамі пра творчасць старэйшага таварыша дзеліцца ў зборніку народны паэт Кабардзіна-Балкарыі Саліх Гуртуеў. Пра Мустая Карыма расказвае ў эмацыянальным, трапяткім эсэ башкірская паэтэса Зульфія Хананава — «Наш Мустай Карым». Нашым, сваім з'яўляецца башкірскі класік і для народнага паэта Чувашыі Валеры Тургая. У кнізе змешчана яго інтэрв'ю «Народ жывы, пакуль памятае сваіх паэтаў», якое чувашскі калега-літаратар узяў у свайго паплечніка шмат гадоў назад. Праз згаданыя тэксты, праз усю творчасць Мустая Карыма праходзяць яго сардэчныя, душэўныя перажыванні за чалавека. Тонкі лірык, ён ва ўсіх сваіх творах заставаўся грамадзянінам высокага гарту, патрыётам Айчыны і свайго народа.

Тое, што кніга Мустая Карыма і адначасова кніга пра Мустая Карыма выйшла ў Мінску, зусім не выпадкова. У «Мастацкай літаратуры» істотная ўвага аддаецца нацыянальным літаратурам Расіі. Як сведчанне — і кніжная серыя «Сябрына: паэзія народаў Расіі». У ёй ужо пабачылі свет некалькі вершаваных зборнікаў. Адзін з іх калектыўны, складаецца з паэтычных здабыткаў паэтаў 14 народаў Расіі. А яшчэ традыцыяй стаў выпуск альманаха перакладной літаратуры на беларускай мове «Далягляды». Неўзабаве пабачыць свет чарговы гадавік, на старонках якога знойдзецца месца многім цікавым творцам Расіі.

Кастусь ЛЕШНІЦА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.