Вы тут

Міхаіл Захараў афіцыйна ўзначаліў зборную Беларусі па хакеі


Настаўнік мінскага «Юнацтва» Міхаіл Захараў узначаліў зборную Беларусі, паведамляе belarushockey.com.


Фота junost.org

Члены выканкама пагадзіліся з прапанаванай кандыдатурай, прагаласаваўшы за прызначэнне.

Міхаіл Захараў - заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь, майстар спорту СССР міжнароднага класа. У якасці трэнера восем разоў выйграваў чэмпіянат Беларусі з мінскім «Юнацтвам», шэсць разоў перамагаў у Кубку Беларусі, тройчы - у Кантынентальным кубку.

Узначальваў маладзёжную і юніёрскую зборную Беларусі. Кіраваў нацыянальнай камандай на чэмпіянатах свету-2004 і 2005, Алімпійскай кваліфікацыі-2005, а таксама на Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы. Неаднаразова працаваў асістэнтам галоўнага трэнера зборнай Беларусі. Тройчы прызнаваўся лепшым трэнерам Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».