Вы тут

Прэм'ер Брытаніі просіць ЕС змяніць умовы па Brexit


Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан напісаў ліст кіраўніку Еўрапейскага савета Дональду Туску, у якім папрасіў змяніць некаторыя ўмовы дагавора па Brexit, паведамляе інтэрнэт-партал Буквы.


Джонсан выступіў за змены ў механізме па недапушчэнні з'яўлення фізічнай мяжы паміж Паўночнай Ірландыяй і Ірландыяй пасля Brexit. Паўночная Ірландыя ўваходзіць у склад Злучанага Каралеўства, тады як Ірландыя - член Еўрасаюза. Працэс ўстаноўкі там фізічнай мяжы называюць "бэкстоп", і менавіта з-за яго экс-прэм'ер-міністр Брытаніі Тэрэза Мэй ніяк не магла дамовіцца з парламентарыямі для прыняцця умоў пагаднення.

"Дата выхаду Злучанага Каралеўства з Еўрапейскага саюза, 31 кастрычніка, набліжаецца хутка. Я вельмі спадзяюся, што мы пойдзем з пагадненнем. Вы асабіста згодны з тым, што гэты ўрад будзе працаваць энергічна і рашуча для дасягнення пагаднення. Гэта наш вышэйшы прыярытэт", - напісаў Джонсан.

Бэкстоп азначае, што Паўночная Ірландыя застанецца ў Мытным саюзе ЕС і на адзіным еўрапейскім рынку да таго часу, пакуль бакі не прыйдуць да пагаднення аб мяжы.

Джонсан палічыў неабходным нагадаць Туску, што менавіта з-за гэтага пытання палата абшчын брытанскага парламента тройчы не змагла зацвердзіць ўмовы выхаду краіны з ЕС і называе яго "нежыццяздольным" і антыдэмакратычным. Ён упэўнены, што грамадзяне Паўночнай Ірландыі не змогуць уплываць на заканадаўчыя акты ЕС, якія будуць да іх прымяняцца.

Калі для Паўночнай Ірландыі будзе ўсталяваная мяжа, іх рыбаловам і маракам спатрэбяцца спецыяльныя дазволы для работы, на афармленне якіх сыдзе час, а на тэрыторыі краіны не будзе дастатковай колькасці харчавання.

Джонсан зрабіў акцэнт на тым, што ЕС прымушае выбіраць: альбо Паўночная Ірландыя застанецца ў Мытным саюзе ЕС, альбо назіраць за стварэннем фізічнай мяжы і аддзяленнем краіны ад эканомікі Вялікабрытаніі.

Ён нагадаў, што ў Ірландыі ўжо існуюць дзве паасобныя палітычныя, эканамічныя і манетарныя сістэмы, якія працуюць ва ўмовах адкрытай мяжы.

Прэм'ер Брытаніі упэўнены, што менавіта вырашэнне пытання па бэкстопу дазволіць бакам хутчэй прыйсці да агульнага пагаднення.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».