Вы тут

Памёр стваральнік рэтэйлера JYSK Ларс Ларсэн


У Даніі памёр адзін з найбагацейшых бізнесменаў краіны - заснавальнік мэблевага рэтэйлера Jysk, мільярдэр Ларс Ларсэн, перадае forbes.ru. Створаную ім кампанію называюць дацкім канкурэнтам IKEA.


Фота: Getty Images

Дацкі мільярдэр Ларс Ларсэн памёр ва ўзросце 71 года. Пра гэта паведаміў сайт мясцовай тэлерадыёкампаніі Danmarks Radio са спасылкай на афіцыйную заяву карпарацыі Jysk, заснаванай бізнэсмэнам.

У паведамленні прыводзяцца словы 47-гадовага сына мільярдэра Якаба Брунсборга, які ўзначаліў кампанію ў чэрвені 2019 года. Да гэтага кампаніяй кіраваў сам Ларсэн. Паўнамоцтвы ён склаў пасля таго, як лекары выявілі ў яго рак печані.

"Мы ўсе будзем сумаваць па ім, і ў смутку ад нашай вялікай страты мы працягнем прыкладаць усе намаганні, каб працягваць справу ўсяго яго жыцця", - сказаў Брунсборг.

Па дадзеных амерыканскага Forbes, Ларсэн займаў сёмае месца ў спісе найбагацейшых бізнесменаў Даніі і 424 радок глабальнага рэйтынгу мільярдэраў. Яго стан Forbes ацаніў у $4,4 млрд. У 2004-м годзе бізнесмен выпусціў аўтабіяграфію "Мяне завуць Ларс Ларсэн, у мяне ёсць для вас выдатная здзелка!". За 2,4 млн копій кнігі былі разасланыя ўсім дацкім сем'ям - гэта дапамагло бізнесмену стаць самым чытэльным аўтарам на радзіме, адзначае Forbes USA.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.