Вы тут

Святло добрых людзей


У Казані выдадзена кніга артыкулаў, нарысаў, творчых партрэтаў, прысвечаных народнаму паэту Татарстана Роберту Мінуліну. Ёсць у зборніку і беларускія старонкі.


Вядомы сучасны пісьменнік Татарстана не аднойчы наведваў Беларусь. У 2009 годзе ўдзельнічаў у Дні беларускага пісьменства ў Смаргоні. Тады ж праводзіўся й міжнародны круглы стол “Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго”. Дарэчы, яшчэ задоўга да тае паездкі Роберт Мугалімавіч напісаў верш “Паланез Агінскага” — як прысвячэнне знакамітаму кампазітару Міхалу-Клеафасу Агінскаму.

У 2018 годзе татарскі паэт і перакладчык прыняў удзел у ІV Міжнародным сімпозіуме літаратараў “Пісьменнік і час”, які сабраў у Мінску прадстаўнікоў розных краін. Варта нагадаць, што ў Беларусі выйшла ўжо дзве кнігі вершаў Роберта Мінуліна. Адна з іх — “Начныя птушкі” — у серыі “Сябрына: Паэзія народаў Расіі” ў перакладзе на беларускую мову лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Міколы Мятліцкага.

У кнізе “Добры свет Роберта Мінуліна” — некалькі артыкулаў Алеся Карлюкевіча, якія прысвечаны татарскаму літаратару. Повязі яго з Беларуссю згадваюцца і ў расповядах іншых аўтараў — турэцкага літаратуразнаўцы Эрджана Алкая, кандыдата філалагічных навук з Алматы (Казахстан) Святланы Ананьевай. На здымках, змешчаных у кнізе, адлюстраваны сустрэчы Роберта Мінуліна з беларускімі літаратарамі Аляксеем Чаротам, Іванам Чаротам, Сяргеем Трахімёнкам, Алесем Бадаком, Васілём Жуковічам.

Мікола Берлеж

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.