Вы тут

Дарога да шорскага мастацкага свету


У пятым нумары беларускага часопіса “Маладосць” змешчана была падборка вершаў шорскай паэтэсы Любові Арбачакавай


Любоў Арбачакава

Пэўна, гэта адно з першых пераўвасабленняў шорскай нацыянальнай паэзіі на беларускую мову. Перакладчык — Мікола Мятліцкі. Змешчана ў беларускім маладзёжным літаратурна-мастацкім часопісе больш як трыццаць невялікіх вершаў. Да падборкі пададзены рэпрадукцыі карцін Л. Арбачакавай: бо паэтэса ж яшчэ займаецца й жывапісам.

Нагадаем, што шорцаў у свеце няшмат: крыху больш за 12 тысяч. Жывуць яны ў асноўным у Кемераўскай вобласці Расіі. Адзін з заснавальнікаў шорскай нацыянальнай літаратуры — Фёдар Чыспіякаў. Першая кніга яго — “Шалбан” — пабачыла свет у 1934 годзе. Чыспіякаў пераклаў на шорскую мову аповесць Аляксандра Пушкіна “Капітанская дачка”.

Любоў Арбачакава пераклала на сваю родную мову ўрывак з прадмовы Францыска Скарыны да кнігі “Юдзіф”. Той пераклад змешчаны ў трох мінскіх выданнях кнігі “Францыск Скарына на мовах народаў свету”: у 2014, 2015 і 2018 гадах. Нядаўна шорская паэтэса завершыла перастварэнне “Санетаў” Янкі Купалы.

Будзем спадзявацца, што сёлетняя сустрэча з шорскай паэзіяй па-беларуску — толькі пачатак сістэмнай увагі да нацыянальнай літаратуры з далёкага Кемераўскага краю.

Кастусь Ладуцька

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.