Вы тут

Мінск. Масква. Дыяспара


Міжнародную сумесную адукацыйную магістарскую праграму “Гісторыя беларускай дыяспары” будуць асвойваць аспіранты як Беларускага, так і Маскоўскага дзяржуніверсітэтаў


Фота soyuz.by

Пагадненне аб праграме падпісалі рэктар Маскоўскага дзяржуніверсітэта імя М. Ламаносава Віктар Садоўнічы і рэктар Беларускага дзяржуніверсітэта Андрэй Кароль — 18 ліпеня ў Санкт-Пецярбурзе, на VІ Форуме рэгіёнаў Беларусі ды Расіі. Праграма распрацавана гістарычнымі факультэтамі абедзвюх ВНУ пры ўдзеле й падтрымцы актывістаў Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Расіі”. З расійскага боку праграму ўзначальвае выканаўчы дырэктар ФНКА “Беларусы Расіі”, кіраўніца лабараторыі гісторыі дыяспар гістфака МДУ імя М. Ламаносава Аксана Солапава, з беларускага — дацэнт кафедры гісторыі старажытнага свету й сярэдніх вякоў гістфака БДУ Андрэй Прохараў.

Праграма “Гісторыя беларускай дыяспары” — першая сумесная расійска-беларуская аспірантура, выпускнікі якой упершыню ў гісторыі міжуніверсітэцкай супрацы Расіі й Беларусі атрымаюць два дыпломы двух галоўных універсітэтаў Саюзнай дзяржавы. Абодва бакі будуць імкнуцца даць магістрантам магчымасць атрымаць фундаментальныя веды, прайсці яркія навучальныя практыкі, паўдзельнічаць у палявых даследаваннях. Першы набор на магістарскую праграму ўжо стартаваў.

Дарэчы, менавіта актывісты НКА “Беларусы Масквы” са згаданай лабараторыяй МДУ стварылі інфармацыйна-аналітычны партал “ДРУЖБА НАРОДОВ. Палитра диаспор, землячеств, автономий, национально-культурных общественных организаций”: http://www.palіtra-dіaspor.ru/. Галоўнай мэтай праекта падаецца фармаванне ў Расіі “единой гражданской нации”.

Рыгор Гарэшка

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.