Вы тут

Да 31 градуса на фоне моцных ліўняў


Прырода сёлета шчодрая на сінаптычныя сюрпрызы. Не выключэннем стала і анамальнае павышэнне тэмпературы ў апошняй дэкадзе жніўня. Праўда, вяртанне спякоты будзе суправаджацца дажджамі, месцамі даволі моцнымі. Па звестках спецыялістаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, вобласць павышанага атмасфернага ціску, якая так парадавала нас у мінулыя выхадныя добрым надвор'ем, саступае месца франтальнаму падзелу з паўднёвага захаду Еўропы.


А сёння ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Максімальная тэмпература паветра чакаецца ад плюс 22 да 28 градусаў, па паўднёвым усходзе краіны — да 29—31 цяпла.

У сераду пад уплывам маларухомага, кантрастнага і актыўнага атмасфернага фронту будзе больш аблокаў. Уначы месцамі, а ўдзень у многіх рэгіёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, дзе-нідзе з навальніцамі, па паўночным захадзе чакаюцца моцныя дажджы. Вецер прагназуецца ўмераны пераменных напрамкаў, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 12 да 19 градусаў, удзень — ад 18 градусаў цяпла па паўночным захадзе да 31 градуса па паўднёвым усходзе краіны.

На наступны дзень чакаецца рост атмасфернага ціску, які адцясніць франтальны падзел на ўсход за межы краіны. Таму ў чацвер чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы месцамі, а ўдзень толькі па паўднёвым усходзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Уначы і раніцай у нізінах магчымы туман. Тэмпература паветра ўначы стане камфортнай і складзе ад плюс 11 да 18 градусаў. Удзень будзе 18—24 цяпла, па крайнім паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці — плюс 25—29 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу і выхадныя нас чакае цалкам добрае надвор'е, толькі ў ранішнія гадзіны будзе даволі свежа. Тэмпература паветра ўначы складзе 8—14 цяпла, а месцамі будзе нават апускацца да плюс 5—7 градусаў. А ўдзень сонца прыгрэе,  зноў будзе да 20—26 цяпла. Бязветрана, спакойна і галоўнае — без ападкаў.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Апошняя хваля добрага цяпла

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».