Вы тут

​Першая місія міжнародных наглядальнікаў будзе акрэдытавана ЦВК 4 верасня


Яна прадстаўлена Выканаўчым камітэтам Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Пра гэта расказала журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына перад пачаткам семінара Грамадскага аб'яднання «Белая Русь».


Лідзія Ярмошына адзначыла, што ўжо запланавана яе сустрэча з кіраўніком Выканкама СНД Сяргеем Лебедзевым, падчас якой будуць уручаны першыя пасведчанні наглядальнікаў.

У Міністэрства замежных спраў Беларусі паступілі паведамленні аб жаданні прыехаць у нашу краіну місіі па ацэнцы патрэб з боку БДІПЧ АБСЕ. Гэта пакуль прадстаўнікі тэхнічнага персаналу, якія будуць вызначаць умовы правядзення выбараў у нашай краіне.

Па словах Лідзіі Ярмошынай, у ЦВК паступілі першыя скаргі, напрыклад ад Беларускага Хельсінскага Камітэта — аб пацвярджэнні канстытуцыйнасці ўказаў аб назначэнні выбараў. Ёсць звароты ад грамадзян, якія плануюць балатавацца, з просьбай патлумачыць ім закон.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначылі на 10 месяцаў раней за апошні магчымы тэрмін, на 17 лістапада 2019 года. У іншым выпадку яны супалі б у будучым годзе з абраннем Прэзідэнта Беларусі. І ў парламента, і ў кіраўніка краіны адначасова заканчваюцца тэрміны паўнамоцтваў, але ніколі ў гісторыі Беларусі выбары Прэзідэнта не сумяшчаліся з іншымі.

«Белая Русь» услед за прафсаюзамі з'яўляецца другім па актыўнасці грамадскім аб'яднаннем, якое фарміруе выбарчыя камісіі. Не менш за траціну складу выбарчых камісій павінны складаць прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, палітычных партый. Акрамя таго, «Белая Русь» традыцыйна актыўна ўдзельнічае ў вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты і потым у агітацыі. «Я думаю, што гэта арганізацыя традыцыйна будзе іграць сваю вельмі вялікую ролю ў выбарах», — паведаміла старшыня ЦВК Беларусі.

Лідзія Ярмошына акцэнтавала ўвагу на тым, што не з'яўляецца членам гэтага грамадскага аб'яднання: была запрошана на мерапрыемства ў якасці дакладчыка і расказала пра асаблівасці, асноўныя этапы і правілы выбарчай кампаніі — 2019.

Па словах старшыні «Белай Русі» Генадзя Давыдзькі, арганізацыя плануе прапанаваць у кандыдаты амаль 80 сваіх членаў, сярод іх будзе і сам кіраўнік грамадскага аб'яднання.

«Белая Русь» сфарміравала прапановы па магчымых зменах выбарчага заканадаўства і разлічвае, што гэтую работу будуць ажыццяўляць выбраныя ў парламент прадстаўнікі арганізацыі.

Марыя ДАДАЛКА

Загаловак у газеце: Падзея, якая датычыцца кожнага

Выбар рэдакцыі

Спорт

ФК «БАТЭ» перамог у фінале Кубка Беларусі па футболе

ФК «БАТЭ» перамог у фінале Кубка Беларусі па футболе

Барысаўчане перагулялі клуб з Брэста.

Грамадства

«Большасць пацыентаў дыягназ успрымаюць адэкватна». Як працуюць выязныя брыгады, што лечаць пацыентаў з COVID-19 дома

«Большасць пацыентаў дыягназ успрымаюць адэкватна». Як працуюць выязныя брыгады, што лечаць пацыентаў з COVID-19 дома

З канца красавiка пацыентаў, хворых на каранавiрусную iнфекцыю ў лёгкай i бессiмптомнай форме, лечаць амбулаторна. 

Культура

Марыя Касцюковіч: Спачатку дзiцячае кiно было вялiкiм выхавальнiкам, а потым стала часткай дзяцiнства

Марыя Касцюковіч: Спачатку дзiцячае кiно было вялiкiм выхавальнiкам, а потым стала часткай дзяцiнства

У сферы нашай культуралагiчнай лiтаратуры чакаецца прыбаўленне: праз пэўны час пад цвёрдай вокладкай мы зможам знайсцi грунтоўнае i займальнае даследаванне беларускага дзiцячага кiно — таго, што ў савецкiя i постсавецкiя часы адмыслова стваралася для вельмi асаблiвай аўдыторыi. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

«...Мне ў той час было гадоў, можа, з дзесяць — многага не ведаў, не разумеў»...