Вы тут

​Група ўдзельнікаў ХХVІ міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў» пабывала ў Навагрудскім раёне


Крыху больш за тыдзень застаецца да штогадовага нацыянальнага свята — дваццаць шостага па ліку Дня беларускага пісьменства. Яго эстафету сёлета прыме старажытны Слонім, дзе да згаданай падзеі завяршаюцца апошнія падрыхтаванні. Ужо ў гэтыя дні шмат якія гарады і вёскі наведваюць групы ўдзельнікаў штогадовай экспедыцыі «Дарога да святыняў» — састаўной часткі будучых урачыстасцяў. Падчас такіх паездак яны не толькі вырашаюць тэхнічныя пытанні руху экспедыцыйнага транспарту, удакладняюць на месцах арганізацыйныя планы, але і праводзяць сустрэчы з жыхарамі населеных пунктаў, куды перад святам прыбудуць паломнікі.


Адна з такіх сустрэч днямі адбылася ў Палацы культуры гарадскога пасёлка Любча Навагрудскага раёна.

Кіраўнік экспедыцыі навуковы супрацоўнік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Лапата-Загорскі паведаміў, што сёлетні навукова-асветніцкі маршрут працягнецца амаль на 1000 кіламетраў. У розных гарадах і вёсках Мінскай, Гродзенскай, Брэсцкай абласцей адбудуцца творчыя сустрэчы і асветніцкія канферэнцыі. Усюды будуць пасаджаны дрэўцы агульнага саду малітвы. Удзельнікі экспедыцыі пабываюць у працоўных калектывах, дзіцячых дамах, інтэрнатах, бальніцах завітаюць на ўрокі беларускага пісьменства.

Усе, хто прыйдзе на сустрэчу з удзельнікамі экспедыцыі, убачаць яе галоўныя святыні — Дабрадатны агонь ад Гроба Гасподняга і цудадзейны Загор'е-Сталавіцкі абраз, пачуюць словы вядомых святароў. Дабрадатным агнём будуць асвячоны помнікі славы і мужнасці нашага народа, над пахаваннямі воінаў і партызан прагучаць памінальныя набажэнствы. Пра гэта і многія прыклады нашых спадчынных духоўных каштоўнасцяў расказаў удзельнік экспедыцыі настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворца з вёскі Вялікая Ухалода протаіерэй Аляксандр Пачопка.

Пабывала група ўдзельнікаў ХХVІ міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў» і ў Любчанскім замку, які ўнесены ў Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. На яго пляцоўках працуюць валанцёры — ідзе рэканструкцыя, перад пачаткам якой тут высіліся напаўразбураныя вежы XVІ стагоддзя ды некалькі мураваных будынкаў больш позняга часу. Заказчыкам рэстаўрацыі з'яўляецца дабрачынны фонд «Любчанскі замак». З ходам аднаўлення гісторыка-культурнай каштоўнасці ўдзельнікаў экспедыцыі пазнаёмілі заснавальнік фонду Іван Пячынскі і яго памочнік Мікалай Пранько.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

Загаловак у газеце: Дарогай да вечных святыняў

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.