Вы тут

Мастак з Кобрына зарабляў падробкай дакументаў


Супрацоўнікамі Пінскага пагранічнага атрада распачатыя крымінальныя справы ў дачыненні да вытворцы і заказчыка падробных дакументаў. За парушэнне закона мужчынам пагражае да двух гадоў абмежавання волі, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.


У рамках праверкі аператыўных звестак пра факты падробкі дакументаў, памежнікі выйшлі на грамадзяніна Беларусі, які падаў у дзяржорганы падробленую даведку аб пацвярджэнні працоўнага стажу для налічэння пенсіі.

У выніку комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў памежнікі затрымалі зламысніка.

Ім аказаўся 62-гадовы мастак, які, як высветлілася, займаўся вырабам і падробкай нелегальнага «тавару» на працягу доўгага часу. Акрамя таго, у 90-я жыхар Кобрына ужо трапляў у поле зроку праваахоўнікаў за «творчасць» з грашовымі купюрамі.

Пры аглядзе яго жылля памежнікі выявілі беларускія, украінскія і польскія пашпарты, пасведчанні аб заключэнні шлюбу і аб нараджэнні, атэстаты аб сярэдняй адукацыі, ваенны білет, бланкі працоўных кніжак і дыплом аб вышэйшай адукацыі з дадаткам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?