Вы тут

Як будуць адносіцца вуліцы населеных пунктаў да аўтамабільных дарог?


Пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 18 чэрвеня 2019 г. № 34 зацверджана Інструкцыя аб парадку аднясення вуліц населеных пунктаў да аўтамабільных дарог. Пра гэта паведамляе сайт транспартнага ведамства.


Інструкцыяй вызначаецца парадак аднясення вуліц населеных пунктаў да аўтамабільных дарог агульнага карыстання для распаўсюджвання на іх дзеяння Закона Рэспублікі Беларусь  ад 2 снежня 1994 г. "Аб аўтамабільных дарогах і дарожнай дзейнасці”.

У дакуменце гаворыцца пра тое, што статус вуліц пры іх аднясенні да аўтадарог агульнага карыстання застаецца нязменным.

Аднясенне вуліц да аўтадарог агульнага карыстання адбываецца згодна з наступнымі крытэрыямі:

  • маецца супадзенне вуліцы і аўтадарожнага ўчастка, які праходзіць па тэрыторыі населенага пункта па адным з кірункаў, пры адсутнасці аб'язной аўтамабільнай дарогі;
  • складовыя інжынерныя збудаванні вуліцы адпавядаюць відам аб'ектаў і патрабаванням, якія прад’яўляюцца да іх, што устаноўлены тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі, якія можна аднесці да складу аўтадарогі.

Звесткі аб вуліцах, аднесеных да аўтадарог, уносяцца ў Дзяржаўны рэестр аўтамабільных дарог агульнага карыстання Рэспублікі Беларусь.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.