Увечары ратавальнікам паступіла паведамленне аб задымленні на першым паверсе ў вентыляцыйнай шахце Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі на вуліцы Дворчык. Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, унутры будынка вагоннага ўчастка ў памяшканні пральні ішоў дым.
Пра здарэнне ратавальнікам паведаміў вартаўнік. Заўважыўшы дым падчас абходу ўчастка, ён не стаў прадпрымаць самастойных спроб патушыць полымя і адразу патэлефанаваў на “112”. Пажар лакалізаваны і ліквідаваны ратавальнікамі. У выніку агнём пашкоджана 500 кілаграмаў пасцельнай бялізны, закураны сцены і столь у памяшканні пральні. Дзякуючы дзеянням работнікаў МНС удалося выратаваць 2500 кілаграмаў пасцельнай бялізны, паведамілі ў МНС. Пацярпелых няма.
Прычына здарэння высвятляецца. Як паведамілі ў МНС, разглядаюцца дзве версіі ўзнікнення пажару -- неасцярожнае абыходжанне з агнём з боку неўстаноўленай асобы і парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне выключальніка).
Сяргей РАСОЛЬКА
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».