Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: У аснове работы ўлады павінна быць справядлівасць


Сёння кіраўнік дзяржавы прызначыў на пасаду намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Андрэя Кунцэвіча, які да гэтага займаў пасаду намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама. На яго месца ўзгоднены былы міністр аховы здароўя Валерый Малашка.


Іван Вежнавец, намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю, узгоднены на пасаду першага намесінка міністра гэтага ж ведамства. Начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і прымянення мер нетарыфнага рэгулявання МАРГ  Аксана Канстанціновіч ўзгоднена на пасаду намесніка міністра МАРГ.

На пасаду старшыні Бялыніцкага райвыканкама ўзгоднены Васілій Захаранка, які ўзначальвае Клімавіцкі раённы Савет дэпутатаў. Кіраўніком Дрыбінскага райвыканкама ўзгоднены Мікалай Сцяпанаў, ён зараз працуе намеснікам старшыні генеральнага дырэктара ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Аграмашсервіс» у Магілёве. Выканаўчы дырэктар па вытворчасці і сельскай гаспадарцы ААТ «Магілёўскае насенне траў» Аляксандр Яфімчыкаў узгогднены на пасаду старшыні Чавускага райвыканкама.

Разважаючы пра сферу, за якую адказвае намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што галоўнае ў ёй — праца з людзьмі.

— Думаю, Андрэй Міхайлавіч ведае, куды ідзе, — заўважыў Прэзідэнт. — І павінен сказаць: з карабля на бал. Часу на разварушэнне няма, бо перадвыбарная кампанія — гэта і вялікая ідэалагічная работа. А вам прыйдзецца займацца перш за ўсё комплексам ідэалагічнай работы. Пачынаючы ад журналістыкі, і заканчваючы, прама скажу, лекцыямі ў вну. Гэта самае слабое месца нашых дзяржаўных служачых: сустракацца з моладдзю, расказваць ёй пра тую палітыку, якая праводзіцца ў дзяржаве. Бо наша моладзь сядзіць ў Інтэрнэце і не заўсёды пачытае пра гэтую палітыку. А калі і пачытае, то часта ўсё навыварат. Дарэчы, Інтэрнэт — гэта таксама будзе сфера ў пэўнай ступені вашай адказнасці. І не з пункту погляду ўсё закрыць і забараніць, а выкласці пазіцыю ўлады, пазіцыю Прэзідэнта. 

Кіраўнік Адміністрацыі і яго намеснік павінны надаць гэтаму вялікую ўвагу, акцэнтаваў Аляксандр Лукашэнка. «Праца з людзьмі вельмі шматпланавая. І я цалкам упэўнены, бо займаўся пытаннямі ідэалогіі, можна сказаць, з юнацтва, што сапраўднымі валадарамі чалавечых душ і сардэц не становяцца, імі нараджаюцца. Таму, калі ў вас ёсць гэтыя задаткі, якія можна, канешне, цягам жыцця развіваць, вы справіцеся, — выказаў меркаванне Прэзідэнт. — Ваша прафесія — журналістыка — гэтаму садзейнічае. Работа складаная, і вы павінны адчуваць тыя мясціны, дзе мы не дапрацоўваем». 

Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў новага намесніка кіраўніка Адміністарцыі Прэзідэнта ад памылак, якія часта дапускаюць людзі, прызначаныя на высокія пасады. «Разбярыцеся спачатку з тымі кірункамі, па якіх вам трэба будзе працаваць, іх шмат, але ёсць галоўныя, якімі вы валодаеце... Сутнасць ідэалогіі ў нашай краіне — работа з людзьмі,» — паўтарыў Прэзідэнт. 

— Вырашэнне надзённых праблем людзей — першасная задача для кіраўніка любога ўзроўню, — пракаментаваў пазней журналістам свае новыя абавязкі Андрэй Кунцэвіч. — Не хавацца ад вострых пытанняў, разам шукаць шляхі іх вырашэння, выкарыстоўваць любыя актуальныя каналы для зваротнай сувязі — сёння гэта асноўная задача ідэалагічнай вертыкалі. Відавочна, што сучасным выклікам і пагрозам можна супрацьпаставіць кансалідацыю і адзінства грамадства, якое грунтуецца на ўзважанай і разумнай дзяржаўнай палітыцы. 

Ён таксама дадаў: «З майго пункту погляду, ідэалагічная работа была актуальная заўсёды, навата калі ў сілу кан’юнктурных або палітычных інтарэсаў усе адмаўлялі яе неабходнасць. Час паказаў, што зараз гэта вельмі важна, яна запатрабаваная не толькі ўладай, але і людзьмі». 

Акрамя ідэалогіі, Андрэй Кунцэвіч будзе курыраваць работу грамадскіх аб’яднанняў і сродкаў масавай інфармацыі.


У аснове работы ўлады павінны быць справядлівыя адносіны да людзей.

Пра гэта сказаў Прэзідэнт падчас сустрэчы з будучымі караўнікамі трох раёнаў магілёўскай вобласці. 

— Задач, якія вам належыць вырашаць — велізарная колькасць, і самае галоўнае, мы выпакутавалі шляхі іх вырашэння. Гэта вялікая справа, калі ты не проста ведаеш, што трэба рабіць, але ведаеш, як трэба рабіць... — сказаў Алксандр Лукашэнка. 

Ён прывёў прыклад з адной са сфер адказнасці старшынь райвыканкамаў: стратныя гаспадаркі. Туды трэба кінуць усе намаганні, каб вывесці іх на адпаведны ўзровень. Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што, калі там навесці парадак, вынік будзе. 

Новаму старшыню, які прыязджае ў раён, трэба выдзеліць з масы праблем тыя, якія трэба вырашыць ўжо сёлета, і тыя, якія будуць вырашаны ў перспектыве. «І не патануць ў цякучцы», —папярэдзіў Прэзідэнт. 

Аляксандр Лукашэнка настойліва рэкамендаваў звярнуць увагу на адраджэнне прадпрыемстваў, якія добра працавалі ў савецкія часы. З ліку такіх — райаграсервіс, ПМК. «Як у гаспадароў, у вас павінны быць пад рукамі такія прадпрыемствы. Іншыя перапрацоўчыя прадпрыемствы: камбікормавы завод, ільнозавод... Вы выбудоўваеце жыццё ў раёнах, і там ёсць што рабіць», — сказаў ён. 

Прэзідэнт звярнуў увагу на час, у які пачынаюць працаваць новыя кіраўнікі. «Праз тры месяцы людзі забудуць, што вы — навічкі, што касякі, калі яны ёсць, не вашы. Праз тры месяцы ўсё будзе ваша — і добрае, і дрэннае. І вам давядзецца здаваць гэты экзамен без падрыхтоўкі. Размаўляйце з людзьмі. Там, дзе бачыце праблемы, і яны застарэлыя, папрасіце людзей. Не трэба ціснуць. У нас нармальныя людзі, калі іх папрасіць, яны абавязкова адгукнуцца. Але не трэба падманваць. Калі ты папрасіў і нешта паабяцаў, абавязкова зрабі», — загадаў кіраўінк дзяржавы. 

Асноўны наказ, які Аляксандр Лукашэнка даў новым кіраўнікам, — падтрымліваць людзей. «Калі ёсць нейкая несправядлівасць, абавязкова рэагуйце. Справядліваць павінна быць у аснове ўсіх вашых дзеянняў. Самае страшнае — несправядлівыя адносіны да людзей. Людзі ўсё даруюць, нават беднасць, але несправядлівасць — ніколі», — заўважыў Прэзідэнт.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

У апошнія гады тэма раўнапраўя паміж мужчынамі і жанчынамі перажывае новую хвалю росквіту.

Культура

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Гісторыя аднаго выступлення.