Вы тут

У Беларусі намалочана больш за 6 мільёнаў тон збожжа


У Беларусі намалацілі больш за 6 млн т збожжа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.


Па стане на 19 жніўня збожжавыя і зернебабовыя культуры прыбраныя больш чым з 1,9 млн га, што складае 89,2% ад запланаванага. Сярэдняя ўраджайнасць - 31,6 ц / га (на аналагічную дату ў 2018-м - 26,5 ц / га).

Самы вялікі намалот у Мінскай вобласці - 1 млн 588,1 т збожжа, план па ўборцы збожжавых і зернебабовых выкананы на 92,5%. Завяршаюць уборку ў паўднёвых і заходніх рэгіёнах краіны.

Так, у Брэсцкай вобласці ўбрана 99,2% плошчаў, намалочана амаль 1,2 млн т збожжа. Аграрыі Гродзенскай вобласці прыбралі 97% плошчаў, намалаціўшы больш за 1,16 млн тон збожжа.

У гаспадарках Гомельскай вобласці збожжавыя і зернебабовыя прыбраныя з 88,5% плошчаў (намалочана 626,2 тыс. т збожжа), Магілёўскай - з 85,8% (684,2 тыс. т збожжа). У Віцебскай вобласці ўбрана 71,1% плошчаў. Аграрыі намалацілі 760,9 тыс. т збожжа.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.