Вы тут

Акварэлі Зоі Літвінавай з беларускімі і усходнімі матывамі пакажуць у Мінску


Выстава акварэльных работ вядомай беларускай мастачкі Зоі Літвінавай "Сто дарог" пройдзе 20 жніўня - 9 верасня ў Мінску ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі, паведамілі ва ўстанове.


"За гады творчай дзейнасці мастак пабывала ў многіх кутках роднай Беларусі і розных краінах Еўропы, Азіі, Афрыкі. Дарога як у літаральным, так і метафарычным сэнсе абавязкова прыводзіць Зою Літвінаву да мастацкага адкрыцця. У падарожжах яна фіксуе ўбачанае ў малюнках, стварае акварэльныя эцюды, - распавялі ў музеі. - Акварель для майстра пэндзля не з'яўляецца дапаможнай або другараднай тэхнікай. Да яе яна ставіцца так жа сур'ёзна, як да станковага жывапісу і манументальныага мастацтва, вырашаючы не менш прынцыповыя мастацкія задачы". У экспазіцыі будуць прадстаўлены больш за сорак акварэляў. "У іх перададзеныя кантрасты афрыканскай прыроды з дрыготкім гарачым паветрам, стрыманая і мяккая гармонія ландшафтаў краін Балтыі, віды маленькіх горных паселішчаў і старажытных гарадоў Усходу. У жанравых працах аўтар паэтызуе сцэны з паўсядзённага жыцця, няхай гэта будзе беларуская вёска або ўсходні базар", - адзначылі арганізатары. Зоя Літвінава нарадзілася ў 1938 годзе ў вёсцы Старое Сяло Гомельскай вобласці. У 1961-м скончыла Мінскае мастацкае вучылішча, а ў 1967 - Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер БДАМ). У 1992 годзе ёй прысвоена званне заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь. Член Беларускага саюза мастакоў. Кавалер французскага ордэна "За заслугі ў галіне літаратуры і мастацтва" (2005) і ордэна Францыска Скарыны (2014). Працы Зоі Літвінавай знаходзяцца ў музейных калекцыях і прыватных зборах Беларусі і замежжа.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.