Заўтра ГУУС Мінгарвыканкама святкуе 75-годдзе з даты ўтварэння. Урачыстае мерапрыемства ў гонар гэтай даты прайшло на плошчы Дзяржаўнага сцяга.
Павіншаваць іх прыбыў міністр унутраных спраў Юрый Караеў.
— У сталічнай міліцыі служаць годныя, адукаваныя і вельмі падрыхтаваныя людзі, — зазначыў кіраўнік ведамства. — Я не ведаю службы цяжэйшай, чым служба міліцыянера — асабліва ўчастковага, аператыўніка. Яны кожны дзень сустракаюцца больш з дрэнным, чым з добрым. Таму ім важна і прафесійна не выгарэць, і быць заўсёды добрымі да людзей, памятаць, што яны абараняюць добрапрыстойную большасць насельніцтва ад меншасці, якая наўмысна парушае законы.
75 гадоў таму, у толькі вызваленым ад немцаў Мінску, ва Упраўленне міліцыі сталіцы тагачаснай БССР увайшоў асобны дывізіён міліцыі НКУС, гарадскія аддзяленні праваахоўнікаў і дывізіён рэгулявання вулічнага руху.
— У той момант была патрэбна арганізацыя сіл, якія маглі змагацца са злачыннасцю, — падкрэсліў начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Іван Кубракоў. — Фарміравалася мінская міліцыя ў тыя гады выключна з баявых салдат, сяржантаў і афіцэраў. Гэта былі былыя франтавікі і партызаны. Практычна кожную ноч на тэрыторыі Мінска фіксавалася некалькі забойстваў, грабяжоў, разбояў... Супрацоўнікі міліцыі, якія толькі знялі ваенны мундзір, зноў выйшлі на барацьбу, гэтым разам ужо супраць бандытызму. І традыцыі, якія былі закладзены ў тыя часы, мы працягваем і сёння.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».