Вы тут

У Мінску стартаваў аматарскі турнір Rоуаl Сuр Ореn


Серыя рэгулярных брэндавых турніраў Rоуаl Сuр Ореn стартуе сёння. Яго ўдзельнікі — гэта спартсмены-аматары. Спаборніцтва пройдзе ў фармаце мужчынскага і жаночага адзіночнага турніру. Змагацца за званне пераможцаў тэнісісты будуць на працягу двух тыдняў.


Турніры Rоуаl Сuр Ореn прызначаны для аматараў, а таксама былых прафесіяналаў рознага ўзроўню і катэгорый, як мужчын, так і жанчын. У турнірах вызначаны тры катэгорыі: Futures (тэнісісты пачатковага ўзроўню), Сhallenger (аматары сярэдняга ўзроўню) і Masters (гульцы высокага ўзроўню). Турніры праводзяцца ва ўсіх катэгорыях рэгулярна на працягу двух гадоў. У жніўні аматарскае спаборніцтва адбудзецца для мужчын і для жанчын у катэгорыі Сhallenger. Прыняць удзел у турнірах можа кожны ахвотны. «Развіццё і папулярызацыя тэніса, а таксама здаровага ладу жыцця, развіццё аматарскага тэніснага руху ў Беларусі, павышэнне ўзроўню спартыўнага майстэрства тэнісістаў-аматараў і майстроў, выяўленне наймацнейшых гульцоў, умацаванне сяброўскіх і дзелавых сувязяў паміж аматарамі тэніса — тыя мэты, якія мы як арганізатары ставім перад сабой, праводзячы кожны турнір. Брэндавыя турніры Rоуаl Сuр Ореn — гэта кваліфікаваныя суддзі, ветлівыя арганізатары, прыемныя падарункі і, вядома ж, невымоўныя адчуванні спартыўнай рызыкі і духу саперніцтва», — адзначыў дырэктар брэндавых турніраў Rоуаl Сuр Ореn Ян Драноўскі.

Спаборніцтвы праходзяць пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Беларускай тэніснай федэрацыі. Анлайн-заяўкі на турніры можна пакінуць на афіцыйным сайце школы тэніса.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Тэніс для ўсіх

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

У апошнія гады тэма раўнапраўя паміж мужчынамі і жанчынамі перажывае новую хвалю росквіту.

Культура

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Гісторыя аднаго выступлення.