Адпаведны дагавор быў падпісаны старшынёй Беларускай федэрацыі кікбоксінга і тайландскага бокса, міністрам унутраных спраў Юрыем Караевым і віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскай федэрацыі муай-тай Анатолем Сімончыкам.
Права прыняць наймацнейшых байцоў кантынента Мінск атрымаў нечакана, першапачаткова турнір павінен быў прайсці ў Іспаніі, але месца правядзення вырашылі змяніць. Нягледзячы на сціслыя тэрміны падрыхтоўкі да маштабнага спаборніцтва, Юрый Караеў адзначыў, што Мінск будзе гатовы прыняць турнір. «Мы вельмі сур'ёзна падыходзім да арганізацыі і лагістыкі. На чэмпіянаце свету ў Бангкоку, напрыклад, шлях ад гасцініцы да месца правядзення баёў быў доўгі, ды і самі ўмовы — складаныя. Побач — рынак, чад ад якога перашкаджаў спартсменам. Былі пытанні па харчаванні: арганізатары прапанавалі толькі тайскую кухню, а яна вельмі своеасаблівая. У Мінску ж мы пастараемся зрабіць так, каб усім было камфортна. Падчас чэмпіянату свету ў 2017 годзе ўдзельнікаў вазілі на «Лінію Сталіна». Спадабалася нават індусам, якіх шакіраваў нечаканы снег. Цяпер таксама прыдумаем якую-небудзь цікавую праграму», — адзначыў Караеў.
Плануецца, што ўдзел у кантынентальным форуме возьмуць атлеты больш чым з 35 краін.
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.