Вы тут

Генетычныя «нажніцы»


Група кітайскіх даследчыкаў распрацавала метад больш бяспечнага і дакладнага рэдагавання геному, які мяркуецца ў перспектыве ўжыць у клінічнай вобласці, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Рэдагаванне геному - адзін з відаў геннай інжынерыі, і для яе навукоўцы могуць выкарыстоўваць так званыя "генетычныя нажніцы", але існуе верагоднасць, што тым самым яны могуць пашкодзіць рібанукляінавай кіслату (РНК), што павялічыць рызыку ўзнікнення рака, адзначылі ў Шанхайскім інстытуце біялагічных навук Акадэміі  навук Кітая.

Група навукоўцаў з інстытута стварыла такія «генетычныя нажніцы» пад кодавай назвай ABE ( F148A).  Пры дапамозе новага метаду магчыма з большай дакладнасцю выразаць гены, што дапаможа пазбегнуць небяспечнага ўздзеяння на РНК. Распрацоўку можна выкарыстоўваць для лячэння рэдкіх захворванняў, пераканаліся супрацоўнікі інстытута. «Гэтыя метады рэдагавання тэарэтычна могуць дапамагаць хворым і ў аднаўленні здароўя, але ў сувязі з тым, што бяспека іх выкарыстання не гарантаваная, толькі некаторыя з  «генэтычных нажніц» знаходзяцца ў працэсе клінічных выпрабаванняў», - растлумачыў старшы навуковы супрацоўнік інстытута Ян Хуэй, які ўзначальвае  гэтую групу навукоўцаў.

Распрацаваны кітайскімі генетыкамі метад рэдагавання геному можна выкарыстоўваць у лячэнні такіх захворванняў, як таласемія, макулярная дыстрафія і спадчынная глухата. Вынікі даследавання апублікаваныя ў электроннай версіі прэстыжнага навуковага часопіса Nature.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.