Вы тут

На Мінскі паўмарафон — 2019 зарэгістраваліся ўжо 1 200 замежнікаў


На Мінскі паўмарафон - 2019 зарэгістраваліся 1 200 замежнікаў з 57 краін, перадае агенцтва "Мінск-Навіны".


Гэтую лічбу прывёў кіраўнік Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі. Паводле яго слоў, на сёлетняе свята бегу да нас прыедуць прадстаўнікі Расіі, Бельгіі, Аўстраліі, ЗША, Кітая, Ірана, Ірака, Японіі, Люксембурга, Кеніі, Эфіопіі і іншых краін. Для параўнання: у 2018 годзе на паўмарафоне ў Мінску выступілі 1 300 замежных бегуноў з 53 краін.

- Прыедуць на спаборніцтвы і прафесійныя бегуны, - распавёў Дзевятоўскі. - Мы ў гэтым годзе атрымалі сярэбраны лэйбл. Гэта значыць, што на 21,1 км павінна выступіць не менш за шэсць жанчын і шэсць мужчын, якія ўваходзяць у топ-200 сусветнага рэйтынгу. У гэтым годзе не зможа выступіць лідар беларускай каманды Вольга Мазуронак. У яе свой графік падрыхтоўкі да чэмпіянату свету - 2019.

Усяго арганізатары чакаюць каля 40 тыс. удзельнікаў. 

  • Мінскі паўмарафон - 2019 пройдзе 15 верасня. Прызавы фонд складзе 60 тыс. долараў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».