Археолагі знайшлі ў Новай Зеландыі скамянелыя рэшткі раней невядомага віду пінгвіна Crossvallia waiparensis, піша meduza.io. Навукоўцы знайшлі косткі ног і плечавыя суставы старажытнай птушкі і выказалі здагадку, што яе рост мог дасягаць 160 сантыметраў, а вага - 80 кілаграмаў. На думку навукоўцаў, пінгвін жыў у эпоху палеоцена 56-66 мільёнаў гадоў таму.
Прадстаўнікі Кентэрберыйскага музея ў Крайстчэрчы, дзе захоўваюцца астанкі, падрыхтавалі 3D-мадэль пінгвіна ў параўнанні з чалавекам.
Навукоўцы ўстанавілі прыкладны рост пінгвіна новага віду, параўнаўшы рэшткі з косткамі імператарскага пінгвіна - самага вялікага віду на цяпер. Сярэдні рост імператарскага пінгвіна складае каля 123 сантыметраў, а вага - ад 22 да 45 кілаграмаў.
Аналіз астанкаў паказаў, што пінгвіны Crossvallia waiparensis больш выкарыстоўвалі ногі для плавання, чым для хады. Магчыма, гэтыя жывёлы яшчэ не прыстасаваліся да таго, каб стаяць прама.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.
Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.