Вы тут

Італію могуць пазбавіць права прымаць Алімпійскія гульні 2026 года


Джавані Малага, які займае пасаду прэзідэнта Алімпійскага камітэта Італіі, распавёў пра тое, што яго краіна можа пазбавіцца права праводзіць Алімпійскія гульні 2026 года, перадае Tuttosport.


Прычынай таму стаў закон аб рэформе сістэмы нацыянальнага спорту краіны. Зыходзячы з яго, асноўныя паўнамоцтвы па арганізацыі спартыўнай дзейнасці, у тым ліку і размеркаванне мэтавых фінансавых патокаў, цяпер будуць знаходзіцца ва ўрада.

Такое становішча спраў супярэчыць правілам Міжнароднага алімпійскага камітэта. У рэгламенце арганізацыі сказана, што ўрады краін не маюць права ўдзельнічаць у працы мясцовых алімпійскіх камітэтаў.

Зборная Італіі таксама можа быць пазбаўленая магчымасці выступаць пад сваім сцягам на Алімпійскіх гульнях 2020 года Токіа.

«Я вельмі перажываю за будучыню алімпійскага спорту Італіі. Над ім згусцелі чорныя хмары. Наступствы могуць быць разбуральнымі», - заявіў Малага.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».