Вы тут

Школьнікі з 10 краін будуць шукаць адказы на міждысцыплінарныя задачы


VII Міжнародны турнір юных даследчыкаў прыроды (IYNT) пройдзе 19-23 жніўня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце


Як паведаміла прэс-служба ВНУ, у турніры плануецца ўдзел 21 каманды школьнікаў ва ўзросце ад 12 да 16 гадоў з Беларусі, Балгарыі, Грэцыі, Грузіі, Казахстана, Кітая, Новай Зеландыі, Расіі, Румыніі, Харватыі і Швейцарыі.

Беларусь прадставяць навучэнцы ліцэя БДУ, Мінскага дзяржаўнага абласнога ліцэя і сталічнай гімназіі №27. Школьнікам будуць прапанаваныя складаныя задачы па фізіцы, хіміі, біялогіі і сумежных дысцыплінах. Дзяцей чакаюць таксама навуковыя дыскусіі. Напрыклад, юным навукоўцам трэба будзе прапанаваць спосабы гукаізаляцыі пакояў, высветліць, як соль уплывае на урадлівасць глебаў, назваць фактары, якія ўплываюць на бачны памер Месяца… Акрамя таго, на IYNT пройдзе эксперыментальны тур. Школьнікі атрымаюць заданні і абсталяванне, на якім цягам гадзіны правядуць эксперымент і вырашаць адпаведную задачу. Усе выпрабаванні будуць выконвацца на англійскай мове.

Ацэніць работы і выступленні каманд экспертная камісія, у склад якой войдуць выкладчыкі з ВНУ краін-удзельніц, а таксама супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Мерапрыемства адбудзецца пры падтрымцы фонду "Навука вакол нас".

Міжнародны турнір юных даследчыкаў прыроды праводзіцца з 2013 года. Ён накіраваны на рашэнне міждысцыплінарных праблем у галіне прыродазнаўчых навук, развіццё крытычнага мыслення, навыкаў каманднай даследчай працы. У мінулым годзе спаборніцтва праводзілася ў Тбілісі (Грузія)

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.