Вы тут

Мар'яна Шчоткіна: Трываласць свету залежыць ад кожнага


Пра гэта ў сваім выступленні перад афіцэрскім складам цэнтральнага апарату Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь казала намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны каардынатар па Мэтах устойлівага развіцця Мар'яна Шчоткіна. Яе выступленне ў рамках дня інфармавання было прысвечана пытанням дасягнення Мэт устойлівага развіцця, паведамляе прэс-служба верхняй палаты парламента.


«Работа па дасягненні МУР — гэта не толькі іх непасрэдная рэалізацыя, але і ўцягненне кожнага чалавека ў гэты працэс, — падкрэсліла Мар'яна Шчоткіна. — Гэта стыль жыцця, калі людзей хвалююць пытанні экалогіі ў сваім горадзе, сваёй краіне, на ўсёй планеце ў цэлым, і яны гатовыя нешта зрабіць для яе захавання. У сувязі з гэтым вельмі важная работа з моладдзю, накіраваная на выхаванне беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя».

Мар'яна Шчоткіна расказала пра асноўныя прынцыпы Мэт устойлівага развіцця, нацыянальную архітэктуру кіравання МУР, задачы Савета па ўстойлівым развіцці, а таксама пра маніторынг Мэт.

Нацыянальны каардынатар нагадала, што рэалізацыя МУР ідзе па чатырох асноўных кірунках — эканоміка, экалогія, сацыяльная сфера і маніторынг. Яны ўзаемазвязаныя адзін з адным. Асаблівая ўвага сёння аддаецца рабоце па дасягненні МУР на рэгіянальным узроўні. Гаворка ідзе пра тое, каб распрацаваць стратэгіі ўстойлівага развіцця рэгіёнаў, адзначыла Мар'яна Шчоткіна. Магілёўская вобласць ужо падрыхтавала такі дакумент.

«Мы цяпер пачынаем распрацоўку новых праграм на наступную пяцігодку. Гэтыя праграмы павінны быць складзены з улікам тых асаблівасцяў, якія ёсць у кожным канкрэтным рэгіёне», — дадала яна.

Мар'яна Шчоткіна таксама акцэнтавала ўвагу на канцэпцыі развіцця «разумных гарадоў», якая прадугледжвае інтэграцыю і анлайн-каардынацыю гарадскіх службаў, сэрвісаў, інфраструктуры. Гэта якасна новы ўзровень фарміравання гарадскога асяроддзя. Першым такую канцэпцыю пачаў асвойваць Брэст. Аналагічная праграма рыхтуецца ў Мінску.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.