Бронзавая скульптура, вагой 2,5 тоны прыбыла з Мінска і ўстаноўлена каля Лідскага замка на падрыхтаваны пастамент, паведамляе «Лідская газета».
Работа па ўстаноўцы вялася спецыяльным кранам. Аўтары праекта і непасрэдна самой скульптуры – Сяргей Аганаў і Вольга Нячай таксама прыехалі ў Ліду, каб завяршыць справу. Апошнім штрыхом стаў надпіс на пастаменце «Гедымін» і герб «Калюмны», якія зроблены аўтарамі з дапамогай трафарэта.
Падчас работы прысутнічалі і спонсары праекта — ІП «Белтэкс Оптык» і Лідская ЖКГ. Урачыстае адкрыццё помніка адбудзецца 7 верасня, у Дзень горада.
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.