Менш за месяц засталося да гучнай падзеі, якая адбудзецца 15 верасня ў мінскім парку Перамогі — фэсту «Wargamіng Fest: Дзень танкіста». Сапраўдным падарункам для больш чым 200 тысяч гасцей свята стануць артысты, якія сёлета выйдуць на галоўную сцэну.
Перад удзельнікамі сёлетняга фестывалю выступяць знакамітыя ўкраінскія, расійскія і беларускія музыкі: «Воплі Відаплясава», «Звери», «Крамбамбуля», а цвіком музычнай праграмы стане выступленне сапраўды культавай групы з сонечнай Каліфорніі — The Offsprіng.
У параўнанні з мінулым годам фестываль істотна пашырыў геаграфію ўдзельнікаў: у 2018 годзе на «Дзень танкіста» прыехалі прадстаўнікі 10 краін, у той час як на сённяшні дзень ужо чакаюць гасцей з 28 дзяржаў: як традыцыйных — Германія, Чэхія, Францыя і Польшча, так і экзатычных — ААЭ, Ганконг, Бахрэйн і Кувейт.
Фестываль запрашае ўсіх аматараў гульняў Wargamіng і проста прыхільнікаў вясёлага і актыўнага адпачынку прыходзіць разам з сем'ямі і сябрамі — для кожнага знойдзецца шмат цікавых актыўнасцяў і забавак. «Wargamіng Fest: Дзень танкіста» адбудзецца 15 верасня ў мінскім парку Перамогі (праспект Пераможцаў, 45), уваход бясплатны.
Іван КУПАРВАС
Фота аўтара
Набор на бюджэтныя месцы павялічыцца.
Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?
Не выявіць ні секунды абыякавасці.