Спатрэбіцца: яйкі — 4 шт., вяндліна — 150 г, сыр — 100 г, памідоры чэры — 20 шт., агуркі — 1-2 шт., маянэз — 1-2 ст. л., зеляніна для ўпрыгожвання.
Вараныя яйкі і сыр надзерці на дробнай тарцы. Вяндліну нарэзаць дробнымі кубікамі памерам прыкладна 5 х 5 мм. У глыбокай місцы змяшаць яйкі, сыр, вяндліну і 2 ст. л. маянэзу. Памідоры разразаем напалам. Агурок наразаем кольцамі таўшчынёй па 0,5 см. На плоскае блюда выкладваем пасечаную зеляніну, якая будзе служыць «палянай» для мухаморчыкаў. Зеляніна падыдзе абсалютна любая, якая будзе пад рукой: цыбуля, кроп, пятрушка і да т. п. На зеляніну выкладваем кавалачкі агуркоў, якія будуць «падстаўкай» для грыбочкаў. З сумесі яек, сыру і вяндліны фарміруем невялікія шарыкі. Калі такі шарык сплюшчыць зверху і знізу, то атрымаецца бочачка, якая будзе служыць ножкай грыба. Усаджваем атрыманыя ножкі на гурочкі. Зверху надзяваем чырвоныя капялюшыкі з палавінак памідораў. Засталося толькі на чырвоных капялюшыках намаляваць белыя кропкі з маянэзу. Зручней за ўсё гэта зрабіць звычайнай зубачысткай. Варта толькі ўлічваць, што гэтую закуску пажадана гатаваць непасрэдна перад прыходам гасцей (максімум за 1 гадзіну), бо агуркі і памідоры могуць даць сок.
Спатрэбіцца: 1 кг філе мінтая, 1 яйка, 50 мл соевага соусу, 1 ст. л. алею, 2 ст. л. мукі, 1 невялічкі кабачок, 1 морква, 1 цыбуліна, 0,5 невялікага вострага перца.
Філе наразаем невялікімі (каля 3 см) кавалачкамі. Зверху разбіваем яйка, змешваем. Дадаем лыжку соевага соусу і пакідаем рыбу прамарынавацца на 20 хвілін.
Тым часам наразаем кабачок, моркву, цыбулю. Абсмажваем іх. Дадаём лыжку соевага соусу і тушым 10 хвілін. Здымаем з агню. Цяпер замарынаваныя кавалачкі рыбы абкочваем у муцэ. Выкладваем на патэльню ў алей, злёгку абсмажваем. Памяншаем агонь і тушым 5 хвілін. У канцы дадаем дробна пасечаны перац.
Падаём рыбу ў соусе, а асобна — тушаную гародніну.
Спатрэбіцца: курыны фарш — 500 г; кабачкі — 500 г; яйкі — 2 шт.; зяленіва (кроп, пятрушка) — 50 г; манка, сухары або мука — 1-2 ст. л.; соль, спецыі — на смак.
На буйной тарцы надзіраем кабачкі. Здрабняем зяленіва.
У курыны фарш убіваем яйкі, дадаём кабачкі і зяленіва. Солім і перчым. Можна таксама дадаць якія-небудзь спецыі. Добра змешваем усе інгрэдыенты да атрымання аднароднай масы. Кабачкі дадуць сок, таму, калі фарш атрымаецца занадта вадкі, можна дадаць 1-2 лыжачкі мукі, манкі або паніровачных сухароў.
З атрыманага фаршу змочанымі вадой рукамі лепім катлеты.
Разаграваем на патэльні алей. Выкладваем катлеткі і абсмажваем з абодвух бакоў, пакуль на паверхні не ўтворыцца апетытная румяная скарыначка.
Парады бывалых
- Выкарыстоўвайце сухія спагеці, каб падпаліць свечкі, да якіх цяжка даступіцца.
- Пачысціць стары CD ці DVD можна... бананам.
- Герметычна закрытыя слоікі можна адкрываць з дапамогай звычайнай лыжкі.
- Каб кветкі стаялі даўжэй, капніце ў вазу некалькі кропель гарэлкі і дадайце чайную лыжку цукру.
- Калі на пліце раптам разбушаваўся агонь, насыпце ў яго харчовую соду. Дзейнічае па прынцыпе вогнетушыцеля.
- Выкарыстоўвайце лячэбны бальзам ад прастуды, каб адвучыць жывёл грызці вашу мэблю ці пакідаць «плямкі» ў неналежных месцах. Як правіла, жывёлы не любяць яго пах.
- Сляды ад вады на драўляных паверхнях можна прыбраць маянэзам.
- Не любіце прасаваць ці проста не паспяваеце? Вазьміце кандыцыянер для бялізны і воцат і змяшайце іх у бутэльцы, надзеньце на яе апырсквальнік і папырскайце адзенне, каб разгладзіць няроўнасці.
Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.
Не выявіць ні секунды абыякавасці.